Мікалай Статкевіч: Будзем па кроплі выціскаць страх з грамадства

DSCN486823 верасня былы палітвязень Мікалай Статкевіч правёў суcтрэчу з выбарцамі на сталічнай плошчы Свабоды.

 Акцыя была прызначана на 18.00, і за паўгадзіны да яе пачатку ля месца збору людзей было заўважана шмат людзей з рацыямі ў цывільным, а таксама АМАПаўцы ля гатэля “Еўропа”.

Экс-кандыдат у прэзідэнты запрасіў на сустрэчу і Аляксандра Лукашэнку, папярэдне вызначаўшы для таго пяць вострых пытанняў. Апошняга, натуральна, не дачакаліся.

“Чаму не прыйшоў Лукашэнка? Ён баіцца крытыкі і людзей, – сказаў Мікалай Статкевіч. – Спецыяльна непадабраныя людзі могуць жа задаваць вострыя пытанні ў твар. Я задаў некалькі пытанняў, але таму, мабыць, няма чаго адказаць”.

На гэтым ён папрасіў сабраўшыхся перайсці да ўваходу ў Гарадскую ратушу. Міліцэйскі начальнік нешта спрабаваў давесці да Статкевіча, але той, як адрэзаў: “Няма часу”.

Да ратушы прыйшлі некалькі сот чалавек (дзеля справядлівасці трэба адначыць, што было шмат журналістаў і сілавікоў у цывільным), луналі бел-чырвона-белыя сцягі і некалькі сцягаў Еўразвязу. Дарэчы, побач гулялі замежныя турысты, і акцыя выклікала ў іх пэўную цікавасць.

Тым часам, на акцыі Мікалая Статкевіча падтрымалі выступамі і іншыя палітыкі – Уладзімір Някляеў, Павел Севярынец, Анатоль Лябедзька, Вячаслаў Сіўчык.

“На гэтыя выбары маглі пайсці дзесяткі падрыхтаваных людзей для таго, каб кіраваць дзяржавай, – сказаў Някляеў. – Але ім загадана сядзець, як мышам пад венікам. Вось і ідуць на выбары розныя “гайдукевічы” ды “казакі-разбойнікі”. Выбары пераўтварыліся ў такі цырк, што на яго нават ніякавата глядзець”.

Палітыкі распавядалі і пра расейскія авіяцыйныя базы, якія павінны з’явіцца ў Беларусі, а Уладзімір Някляеў запрасіў прысутных прыйсці 4 кастрычніка на плошчу Свабоды на акцыю супраць размяшчэння гэтых баз.

А Мікалай Статкевіч заклікаў яшчэ раз сабрацца ў гэтым жа месцы 10 кастрычніка ў 17 гадзін – за дзень да выбараў.

Дарэчы, акурат на акцыі стала вядома, што пратаколы аб адміністрацыйным правапарушэнні складзены ў дачыненні да Мікалая Статкевіча,Уладзіміра Някляева і Анатоля Лябедзькі. Нагадаем, што днямі Мікалай Статкевіч быў аштрафаваны на 40 базавых велічынь (больш за 7 млн. рублёў) за арганізацыю пікету «За сумленныя і свабодныя выбары», які прайшоў 10 верасня каля ГУМа.

“Мяне не напалохаць, – сказаў напрыканцы сустрэчы журналістам Мікалай Статкевіч. – Улада гэта добра ведае”.

— Што вы будзеце рабіць 11 кастрычніка, у дзень выбараў?

— Гэтая дата мяне не цікавіць. Калі б быў кандыдат, які б змагаўся, які б паклікаў людзей на вуліцу, то я быў бы побач з ім. Але такіх няма. Апазіцыйных кандыдатаў ужо няма. Тады які сэнс у гэтай даце?

— На ваш першы пікет прыйшло чалавек 50-100, зараз – куды больш. Гэта вас задавальняе?

– Безумоўна. Гэта значыць – страх у людзей паступова сыходзіць. І мы будзем па кроплі выціскаць гэты страх з грамадства. Не трэба баяцца. Вось я назваў рэчы сваімі імёнамі і нічога – стаю і добра выглядаю.

DSCN4877DSCN4862

 

DSCN4874

DSCN4879

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

palitviazni.info

Іншыя палітычныя вязьні

  • Мікіта Ліхавід
  • Рыгор Кійко
  • Сяргей Парсюкевіч
  • Сяргей Башарымаў
  • Натальля Радзіна