Крымінальная справа ў дачыненні Алеся Міхалевіча не спыненая

Следчы камітэт Мінску адмовіў Алесю Міхалевічу у спыненні крымінальнай справы. Алесь Міхалевіч дагэтуль застаецца фігурантам справы аб  “масавых беспарадках” 19 снежня 2010 года  – пратэст супраць фальсіфікацыі вынікаў прэзідэнцкіх выбараў.

Алесь Міхалевіч, лічыць, што “следчы камітэт чакае санкцый на магчымае закрыццё справы”.

Нагалаем, што Алесь Міхалевіч быў затрыманы супрацоўнікамі КДБ пасля акцыі пратэсту ў Мінску ў ноч на 20 снежня 2010 года ў сябе дома.  Змешчаны ў СІЗА КДБ. Абвінавачаны па артыкуле 293 – “Масавыя беспарадкі”.

19 лютага Алесь Міхалевіч 2011 года быў выпушчаны з СІЗА пад падпіску аб нявыездзе.

Праз некалькі дзён, 28 лютага 2011 года зладзіў прэс-канфэрэнцыю, на якой заявіў пра катаванні ў СІЗА КДБ. Пасля гэтай заявы Міхалевіча выклікалі на допыт у КДБ, на які,   Алесь Міхалевіч не з’явіўся, таемна пакінуўшы Беларусь.  Быў абвешчаны ўладамі Беларусі ў міжнародны вышук. Атрымаў палітычны прытулак у Чэхіі.

Алесь Міхалевіч вярнуўся ў Беларусь у верасні 2015-га пасля вызвалення палітвязняў.  Далучаем да матэрыялу архіўнае відэа, знятае  ў снежні 2011 года ў Вільні.

На відэа: Былы кандыдат у прэзідэнты Беларусі і палітвязень Алесь Міхалевіч распавядае, што падвяргаўся катаванням. Таксама ў гэтым відэа Алесь Міхалевіч выказвае спадзяванне на вяртанне ў Беларусь.

https://www.youtube.com/watch?v=DtOtkFqyp7w

palitviazni.info

 

Зьвязаныя навіны:

Іншыя палітычныя вязьні

  • Леанід Сьвецік
  • Алег Волчак
  • Ільля Васілевіч
  • Мікіта Емельянаў
  • Аляксандар Арастовіч