Следчы камітэт Мінску адмовіў Алесю Міхалевічу у спыненні крымінальнай справы. Алесь Міхалевіч дагэтуль застаецца фігурантам справы аб “масавых беспарадках” 19 снежня 2010 года – пратэст супраць фальсіфікацыі вынікаў прэзідэнцкіх выбараў.
Алесь Міхалевіч, лічыць, што “следчы камітэт чакае санкцый на магчымае закрыццё справы”.
Нагалаем, што Алесь Міхалевіч быў затрыманы супрацоўнікамі КДБ пасля акцыі пратэсту ў Мінску ў ноч на 20 снежня 2010 года ў сябе дома. Змешчаны ў СІЗА КДБ. Абвінавачаны па артыкуле 293 – “Масавыя беспарадкі”.
19 лютага Алесь Міхалевіч 2011 года быў выпушчаны з СІЗА пад падпіску аб нявыездзе.
Праз некалькі дзён, 28 лютага 2011 года зладзіў прэс-канфэрэнцыю, на якой заявіў пра катаванні ў СІЗА КДБ. Пасля гэтай заявы Міхалевіча выклікалі на допыт у КДБ, на які, Алесь Міхалевіч не з’явіўся, таемна пакінуўшы Беларусь. Быў абвешчаны ўладамі Беларусі ў міжнародны вышук. Атрымаў палітычны прытулак у Чэхіі.
Алесь Міхалевіч вярнуўся ў Беларусь у верасні 2015-га пасля вызвалення палітвязняў. Далучаем да матэрыялу архіўнае відэа, знятае ў снежні 2011 года ў Вільні.
На відэа: Былы кандыдат у прэзідэнты Беларусі і палітвязень Алесь Міхалевіч распавядае, што падвяргаўся катаванням. Таксама ў гэтым відэа Алесь Міхалевіч выказвае спадзяванне на вяртанне ў Беларусь.
https://www.youtube.com/watch?v=DtOtkFqyp7w
palitviazni.info