Алег Алкаеў: Са зброі, прынятай у мяне, былі забітыя людзі

16-га верасня 2015 году споўнілася 16 гадоў з дня гвалтоўнага знікнення Віктара Ганчара і Анатоля Красоўскага. Справа зніклых дагэтуль не расследваная.

16 верасня былы палітвязень, старшыня Аб’яднанай Грамадзянскай партыі, Анатоль Лябедзька ў Менску каля ГУМу арганізаваў пікет “16 гадоў без Ганчара і Красоўскага” з мэтай узняць праблему зніклых. Варта нагадаць, што зніклы палітык Віктар Ганчар з’яўляўся сябрам Аб’яднанай Грамадзянскай партыі.

Пікет 16-га верасня 2015 года прайшоў без затрыманняў.

Пра тое, што па-за судовае пакаранне – злачынства без тэрмну даўніны праваабаронцам распавёў Алег Алкаеў – былы начальнік СІЗА№1 г.Мінска, аўтар кнігі «Расстрэльная каманда»:

– Ужо за гэты час, які мінуў з верасня 1999 года, павялічыўся колькасны склад асобаў, якія маюць дачыненне да дадзеных злачынстваў. Чалавек на 50, як мінімум, – гэта тыя службовыя асобы, якія ў сілу свайго становішча, былі абавязаныя і абавязаныя сёння раскрываць злачынствы, але не робяць гэтага. Ёсць у Крымінальным Кодэксе артыкул “Службовыя злачынствы”, дзе ўсё распісана: службовае асоба, якая не выконвае свае абавязкі, з’яўляецца злачынцам. Гэта тычыца ўсіх – ад прэзідэнта, да следчага. Прыйшоў на працу – у цябе недзе ў сейфе ляжыць нераскрытая справа. Усе ведаюць, што зніклы Захаранка – не зніклы, а забіты, выкрадзены Завадскі, выкрадзеныя Ганчар і Красоўскі. Ёсць кола падазраваных – працуйце з ім. Постаці гэтыя вызначаныя і акрэсленыя даўно. Са зброі, прынятай у мяне, былі забітыя людзі. Так. Вінаваты, даў не падумаўшы зброю, а з яе людзей забілі. Ёсць і мая віна – кропку адліку можна і такую паставіць.      

 

 

Зьвязаныя навіны:

Іншыя палітычныя вязьні

  • Зьміцер Новік
  • Іван Гапонаў
  • Фёдар Мірзаянаў
  • Аляксей Бондар