“Рыцары мары” – фільм пра справу Лабковіча-Шыдлоўскага

Нагадаем пра першую справу за палітычныя графіці ў найноўшай гісторыі Беларусі. “Рыцары мары” – дакументальны фільм рэжысёра Алега Дашкевіча пра справу Лабковіча-Шыдлоўскага (1997 год).

У жніўні 1997 году ў Стоўбцах моладзь правяла акцыю “Горад наш” – над адміністратыўнымі будынкамі змянілі чырвона-зялёныя сцягі на нацыянальныя-бел-чырвона белыя, а на помніку Феліксу Дзяржынскаму фарбай напісалі слова “Кат”. На будынку райвыканкаму актывісты напісалі «Жыве Беларусь!» і “Пазняк – наш прэзідэнт”.

Два ўдзельнікі акцыі былі Алеяксей Шыдлоўскі і Вадзім Лабковіч былі арыштаваныя, іх ўчынак быў кваліфікаваны як хуліганства.

24 лютага 1998 года 19-гадовы Аляксей Шыдлоўскі быў асуджаны на 1 год і 6 месяцаў пазбаўлення волі ў калoніі ўзмоцненага рэжыму. Непаўнагадовы Вадзім Лабковіч – на паўтары гады з адтэрміноўкай на два гады. Вадзіма адразу вызвалілі ў зале суду, але да суда Вадзім Лабковіч знаходзіўся за кратамі.

“Рыцары мары” – дакументальны фільм рэжысёра Алега Дашкевіча.

https://www.youtube.com/watch?v=qw0d8BuRoVk

 

Зьвязаныя навіны:

Іншыя палітычныя вязьні

  • Павал Вінаградаў
  • Уладзімер Яроменак
  • Аляксей Янушэўскі
  • Алесь Кіркевіч