Лісты палітвязьняў: як захаваць турэмную эпісталярную спадчыну?

За 20 гадоў рэпрэсій у найноўшай гісторыі Беларусі ўзнік цэлы корпус тэкстаў пакуль не даследаваных – гэта лісты да палітвязьняў і адказы палітвязьняў.

Перапіска з-за кратаў, якая ўтрымлівае падзеі, факты, эмоцыі, парады і пажаданні. Ёсць у лістах і малюнкі саміх палітвязьняў, а таксама малюнкі людзей, якія іх падтрымлівалі, у тым ліку, – дзіцячыя малюнкі з выявамі бел-чырвона-белых сцягаў, а таксама – кратаў і цмокаў, якія ўвасабляюць аўтарытарны рэжым.

Гэта перапіска, якая праходзіла праз турэмных цэнзараў, і вельмі шмат што даводзілася пісаць узважана, праз іншасказанне – “эзопавай мовай”. Але інфармацыя даходзіла і праз краты.

Як захаваць і даследваць турэмную эпісталярную спадчыну ва ўмовах сучаснай Беларусі? Гэта пытанне для абмеркавання і былых палітвязьняў, іх родных, праваабаронцаў, людзей, якія шчыра падтрымлівалі палітвязьняў, а таксама – архівістаў ды гісторыкаў.

 

 

Зьвязаныя навіны:

Іншыя палітычныя вязьні

  • Арцём Грыбкоў
  • Андрэй Дзьмітрыеў
  • Аляксандар Шалайка
  • Алесь Пушкін