“Справа графіцістаў” – Затрыманым моладзевым актывістам прад’явілі заведама несправядлівае, празмерна жорсткае абвінавачанне. Навошта?

Павал Сапелка Акрамя адкрыта застрашальнага  характару дзеянняў сілавых ведамстваў – жорсткае затрыманне, заведама неабгрунтаванае прымяненне фізічнай сілы, запалохванне грамадскасці неадэкватнымі мерамі крымінальна-прававога характару на гэтым прыкладзе – ёсць яшчэ адно празаічнае тлумачэнне такой незаконнай кваліфікацыі:

У адпаведнасці з Крымінальна-працэсуальным кодэксам, заключэнне пад варту ў якасці меры стрымання прымяняецца толькі ў дачыненні да асобы, падазраванага ці абвінавачанага ў здзяйсненні злачынства, за якое законам прадугледжана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін звыш двух гадоў.Толькі ў выключных выпадках гэтая мера стрымання можа быць прыменена ў дачыненні да падазраванага або абвінавачанага па справах аб злачынствах, за якія законам прадугледжана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін да двух гадоў: калі яны не маюць пастаяннага месца жыхарства на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, ці не ўсталяваная іх асоба.

Таму кваліфікацыя дзеяньняў  па артыкулах, якія прадугледжваюць адказнасць за пашкоджанне маёмасці, не дазволіла б заўзятым праваахоўнікам пакінуць затрыманых ў зняволенні больш чым на трое сутак: артыкулы за пашкоджаньне маёмасці прадугледжваюць куды больш мяккае пакаранне.

Можа, прычына ў тым, што за трое сутак сінякі ня гояцца?
Новым такі падыход не назавеш; ён і раней паспяхова выкарыстоўваўся КДБ, пракуратурай і міліцыяй, у тым ліку, у дачыненні да палітвязняў: ім прад’яўлялася загадзя больш цяжкае абвінавачванне па адным артыкуле Крымінальнага кодэкса, а пасля суд асуджаў іх па складу злачынства, які
не ўяўляе вялікай грамадскай небяспекі. Па такой схеме трымалі да прысуду суда ў следчым ізалятары удзельнікаў “Партнэрства” ў 2006 годзе, так чакаў прысуду А.Гайдукоў, які быў спачатку абвінавачаны ў здрадзе радзіме. Адносна новы орган папярэдняга расследавання – Следчы камітэт – нічым неадрозніваецца ад сваіх папярэднікаў на ніве праваахоўнай дзейнасці.

Нялішне нагадаць, што нават тады, калі ёсць фармальнае права ўжыць меру стрымання ў выглядзе заключэння пад варту, такая мера ўжываецца толькі пры наяўнасці сур’ёзных падстаў: меры стрымання могуць прымяняцца органам, які вядзе крымінальны працэс, толькі ў тым выпадку,калі сабраныя па крымінальнай справе доказы даюць дастатковыя падставы меркаваць, што падазраваны ці абвінавачаны –

можа схавацца ад органа крымінальнага пераследу і суда;

перашкодзіць папярэдняму расследаванню крымінальнай справы або разгляду яго судом, у тым ліку шляхам аказання незаконнага ўздзеяння на асоб, якія ўдзельнічаюць у крымінальным працэсе, утойвання ці фальсіфікацыі матэрыялаў, якія маюць значэнне для справы, няяўкі без
паважных прычын па выкліках органа, які вядзе крымінальны працэс;

здзейсніць прадугледжанае крымінальным законам грамадска небяспечнае дзеянне;

будзе процідзейнічаць выканання прысуду.


Як правіла, ніякімі доказамі гэтага на пачатак следства СК не валодае, і мера стрымання абіраецца на падставе галаслоўных сцвярджэнняў, што, безумоўна, парушае правы абвінавачанага (падазраванага).

Павел Сапелка для palitviazni.info

 

Зьвязаныя навіны:

Іншыя палітычныя вязьні

  • Уладзімер Яроменак
  • Юлія Чыгір
  • Сяргей Казакоў
  • Андрэй Кім