Больш за месяц няма звестак ад Ігара Аліневіча  

Як паведаміла маці палітвязня Валянціна Аліневіч, больш за месяц няма звестак ад яе сына Ігара Аліневіча, які адбывае пакаранне ў калоніі Віцьба-3. Гэты факт выклікае вялікую занепакоенасць, бо апошняе, што вядома родным і правабаронцам пра лёс палітвязня – гэта чарговае змяшчэнне ў ШІЗА яшчэ ў траўні.

Юрыст Праваабарончага цэнтра “Вясна” Наста Лойка адзначае, што абмежаванне камунікацыі зняволеных – гэта адна з найбольш распаўсюджаных форм уціску.

“Адсутнасць кантакта са зняволенымі, канешне, падштурхоўвае грамадства, родных і абаронцаў да думак, што чалавек мог быць змешчаны ў ШІЗА, у дачыненні да яго маглі ўжыць катаванні ці збіць. Тое, што адміністрацыя спецыяльна мэтава абмяжоўвае камунікацыю, нагадвае такую нагнятальную сітуацыю запужвання. Што тычыцца непасрэдна Ігара Аліневіча – да яго ў калоніі пільная ўвага найперш праз яго асаблівы статус. Таму адміністрацыя не хоча, каб пра яго шмат ведалі. ”

Праваабаронцы звязваюць факты ўціску палітвязняў таксама і з распачатай выбарчай кампаніяй, якая заўсёды характарызавалася падвышэннем увагі ўладаў да зняволеных і абмежаваннямі, ў тым ліку і сваеасаблівай цэнзурай, адсутнасцю камунікацыі. Адзін з апошніх выпадкаў – нядаўняя сітуацыя з палітвязнем Мікалаем Дзядком, да якога беспадстаўна не пусцілі адваката.

“Атрымоўваецца сваеасаблівая паралельчым больш мы кажам пра праблему палітвязняў у нашай краіне, тым больш узмацняецца на іх ціск. Але ўсёадно гэта сітуацыя, якой варта надаваць галоснасць”, – сцвярджае Валянціна Аліневіч.

Нагадаем, Ігар Аліневіч прысуджаны ў 2011 годзе да васьмі гадоў пазбаўлення волі па абвінавачванні ў “хуліганстве“, якое ён ніколі не прызнаваў. З моманту пераводу ў калонію “Віцьба-3“ у ліпені 2014 года Аліневіч падвяргаецца шматлікім уціскам: прынамсі шэсць разоў ён быў змешчаны ў адзіночную камеру, сувязь з роднымі і знаёмымі адміністрацыя калоніі трымае пад жорсткай цэнзурай, палітвязень не аднойчы пазбаўляўся сустрэч са сваякамі.

palitviazni.info

Іншыя палітычныя вязьні

  • Анатоль Букас
  • Юры Казак
  • Валеры Леванеўскі
  • Арцём Грыбкоў