У Наваполацку грамадскія актывісты вучыліся праводзіць інфармацыйныя кампаніі ў сацыяльных сетках – у тым ліку і ў падтрымку палітвязьняў.

P108033028 чэрвеня ў Наваполацку адбыўся семінар, які быў зарганізаваны Наваполацкай Філіяй Праваабарончага Цэнтру “Вясна”. Удзельнікі семінару – актывісты дэмакратычных грамадзкіх арганізацыяў з Полацку і Наваполацку –  актыўна вывучалі методыкі працы ў сацыяльных сетках. Падрабязна разглядаліся пытанні правядзеньня інфармацыйных кампаній, у тым ліку ў падтрымку палітвязьняў. У якасці прыкладу раглядаліся кампаніі ў падтрымку палітвязьняў, якія  праводзіліся ў сацыяльных сетках падчас чэмпіяната свету па хакеі, які адбываўся ў Беларусі ў 2014 годзе – у прыватнасці, арганізаваная Юляй Ляшкевіч кампанія  распаўсюду хэштэгаў аб тым, што ў Беларусі сядзяць палітвязні ў той час калі прадстаўнікі шмат якіх краінаў свету сабраліся каб паіграць у хакей.P1080331 Размаўлялі таксама  аб цікавай методыцы прыцягненньня ўвагі да праблемы адвольнага затрыманьня актывістаў НДА – сваесабалівы таталізатар хто і колькі сутак атрымае Таталітарызатар.

Напрыканцы семінару актывісты Полацкіх і Наваполацкіх грамадскіх арганізацыяў дамовіліся стварыць у сацыяльных сетках шэраг пляцовак для абмену інфармацый аб грамадзка-палітычным жыцьці рэгіёну а таксама дзеля правядзеньня інфармацыйных кампаніяў. Акрамя атрыманых ведаў, удзельнікі семінару таксама атрымалі ў падарунак кнігі palitviazni.info.

palitviazni.info

 

Зьвязаныя навіны:

Іншыя палітычныя вязьні

  • Эдуард Лобаў
  • Антон Койпіш