Павел Сапелка: Катаванні ў Беларусі – часта прыхаваная праблема

У 1997 годзе Генеральная Асамблея ААН абвясціла 26 чэрвеня Міжнародным днём у падтрымку ахвяр катаванняў. У гэты дзень міжнародныя і нацыянальныя праваабарончыя арганізацыі нагадваюць у чарговы раз грамадству і дзяржаўным дзеячам, што “ніякія выключныя абставіны, якімі б яны ні былі, будзь то стан вайны або пагроза вайны, унутраная палітычная нестабільнасць ці любое іншае надзвычайнае становішча, не могуць служыць апраўданнем катаванняў”.

https://youtu.be/UI8mYOMvBBY

Але катаванні працягваюць прымяняцца, пра што гавораць сведчанні саміх ахвяраў катаванняў або іх блізкіх. Amnesty International ў 2014 годзе запусціла кампанію «Спынім катаванні», каб прыцягнуць увагу да сусветнага крызісу з ужываннем катаванняў.

«У той час, як многія краіны дасягнулі значных поспехаў у барацьбе з катаваннямі, ўрада ва ўсім свеце да гэтага часу ўжываюць катаванні для таго, каб атрымліваць інфармацыю, выбіваць прызнальныя паказанні, прымушаць змоўкнуць іншадумцаў або проста як адну з формаў жорсткага пакарання.
157 краінаў ратыфікавалі Канвенцыю ААН супраць катаванняў, і ў 141 краіне Amnesty зафіксавала за апошнія пяць гадоў прымяненне катаванняў або іншых відаў жорсткага абыходжання. У некаторых краінах гэта рэдкасць, у іншых іх ужываюць пастаянна. Але нават адзінкавыя выпадкі прымянення катаванняў – недапушчальныя», – інфармуе Amnesty International.

У лік краін, дзе ўжываюцца катаванні да гэтага часу, можна з лёгкасцю ўключыць і Беларусь. Юрыст Праваабарончага цэнтра “Вясна” Павел Сапелка распавёў аб актуальнасці праблемы катаванняў у Беларусі:

“Катаванні – гэта тая праблема, пра якую ніколі нельга забываць. Гэта часта прыхаваная праблема, таму што і адміністрацыі месцаў пазбаўлення волі, і тыя, хто могуць у той ці іншай меры ўжываць катаванні і жорсткае і бесчалавечнае абыходжанне, усімі сіламі імкнуцца замаўчаць гэтыя факты”.

паводле https://spring96.org/be/news/78033

 

Зьвязаныя навіны:

Іншыя палітычныя вязьні