Дзярждэпартамэнт ЗША пра Беларусь: палітычныя арышты, злоўжываньні, карупцыя

Дзярждэпартамэнт ЗША абнародаваў што­гадо­вы даклад аб стане правоў чалавека ў розных краінах сьвету.

У дакладзе, у прыватнасьці, адзначаецца, што ўлады Беларусі працягваюць «арышты па палітычных пры­чы­нах і выкарыстоўваюць адміністрацыйныя рычагі для затрыманьня палітычных актывістаў».

Даклад апісвае Беларусь як «аўтарытарную дзяржаву», дзе «ўлады адвольна арыштоўваюць, затрымліваюць, садзяць у турму грамадзянаў за ўдзел у дэманстрацыях і іншых формах палітычнай дзейнасьці».

Сярод праблемаў у галіне правоў чалавека ў Беларусі Дзярждэпартамэнт ЗША адзначаезлоўжываньні з боку сілавых структур, якія жорстка абыходзяцца з падазраванымі і асуджанымі падчас расьследаваньня і ў турмах.

Судовая сыстэма краіны цярпіць ад палітычнага ўмяшаньня і адсутнасьці незалежнасьці, судовыя выракі часта вызначаюцца загадзя.
Улады таксама абмяжоўваюць грамадзянскія свабоды, уключаючы свабоду слова, друку, сходаў, асацыяцыяў і сумленьня, па-ранейшаму перашкаджаюць дзейнасьці некаторых рэлігійных групаў.

Карупцыя ва ўсіх галінах улады таксама застаецца ў Беларусі праблемай, адзначаецца ў дакладзе Дзярждэпартамэнту ЗША.

паводле http://www.svaboda.org/

Іншыя палітычныя вязьні

  • Аляксандар Класкоўскі
  • Аляксандар Зьдзьвіжкоў