Запрашаем на прэзэнтацыю кнігі “Хронікі беларускіх палітвязьняў”

Мерапрыемства пройдзе 11 чэрвеня 2015 году (чацьвер) у сядзібе Партыі БНФ па адрасе: Чарнышэўскага, 3. Пачатак а 17-й гадзіне.

Кніга падрыхтаваная на падставе матэрыялаў сайту palitviazni.info і распавядае пра лёс 187 беларусаў і ня толькі, якія пацярпелі за свае перакананьні і палітычныя погляды.

Кніга выдадзеная на беларускай і польскай, польскай і ангельскай мовах. У выданьні выкарыстаны фотаздымкі Юліі Дарашкевіч і Сяргея Гудзіліна. На прэзэнтацыі можна будзе атрымаць асобнік выданьня “Хронікі беларускіх палітвязьняў” бясплатна.

Пасьля афіцыйнай часткі плянуецца абмеркаваньне магчымасьці правядзеньня супольных інфармацыйных кампаніяў у падтрымку палітычных зьняволеных.

Шчыра запрашаем усіх зацікаўленых, былых палітвязьняў, іх родных, журналістаў.

 

Рэдакцыя Palitviazni.info

 

Зьвязаныя навіны:

Іншыя палітычныя вязьні

  • Аляксандар Фядута
  • Міхась Субач
  • Юлія Чыгір
  • Міхаіл Марыніч
  • Сяргей Каваленка