Грамадзянскае непадпарадкаваньне Юрыя Рубцова

Праваабаронцы разглядаюць асуджэньне Юрыя Рубцова да 2-х гадоў калёніі, як працяг тых рэпрэсіяў, якім палітвязень падвяргаўся на працягу апошняга часу.

Валянцін Стэфановіч, намесьнік старшыні Рады ПЦ “Вясны” нагадаў, што Юрый Рубцоў неаднаразова прыцягваўся да крымінальнай адказнасьці па сфальсыфікаваных матэрыялах.

Ён фактычна падвяргаўся адвольным затрыманьням за тое, што насіў кашульку з надпісам “Лукашэнка, сыходзь”. Менавіта гэты інцэндэнт, які адбыўся зь ім на Чарнобыльскім шляху (дарэчы, на афіцыйна дазволеным мерапрыемстве), і стаў прычынай для асуджэньня сп. Рубцова да абмежаваньня волі.

Падзеі, якія адбываліся потым, калі ён адбываў пакараньне, гэта ўсё зьяўляецца ў агульным кантэксьце грамадзянскім непадпарадкаваньнем, якое аказваў сп. Рубцоў гэтай сыстэме, выключна мірнага непадпарадкаваньня. І калі ён прыбыў у спэцкамэндатуру Купліна адбываць пакараньне, ён адразу заявіў, што зьяўляецца незаконна асуджаным па палітычных матывах, і таму адпаведна ўсе яго далейшыя дзеяньні былі зробленыя ў гэтым рэчышчы, падкрэсьліў праваабаронца.

Паводле Стэфановіча, тое, што Рубцоў асуджаны на 2 гады пазбаўленьня волі, гэта выключна вынік таго, што ён апынуўся ў Купліне ў зьвязку з ажыцьцяўленьнем свайго права на ўдзел у мірных сходах, выказваньне свайго меркаваньня.

Таму мы, праваабаронцы, падтрымліваем Юрыя Рубцова і патрабуем ягонага вызваленьня, як і вызваленьня ўсіх палітычных зьняволеных у Беларусі, — заявіў адзні з кіраўнікоў “Вясны”.

Фота Радыё Свабода

Palitviazni.info

 

Зьвязаныя навіны:

Іншыя палітычныя вязьні

  • Аляксандар Класкоўскі
  • Мікалай Аўтуховіч
  • Анатоль Шумчанка
  • Аляксандар Васільеў
  • Леанід Сьвецік