Дзядок нанёс сабе рэзаныя раны жывата і рук

Мікалая Дзядка 12 траўня перавялі ў новае месца адбыцьця пакараньня калёнію  ПК-9 у Горках. А ўжо 13 траўня ён быў зьмешчаны ў штрафны ізалятар, дзе правёў 5 сутак.  Літаральна праз дзень, 19 мая, яго зноў адправілі у адзіночку штрафнога ізалятара. З-за вельмі нізкай тэмпературы Дзядок пакутаваў усю ноч, прасіўся аб пераводзе ў іншае памяшканьне.

Урэшце рэшт, каб звярнуць увагу дзяжурных па ШІЗА, раніцай 20 мая Дзядок нанёс сабе рэзаныя раны жывата і рук, пасля чаго быў зьмешчаны ў медсанчастку. Пасьля аказаньня першай мэдычнай дапамогі, Дзядка ізноў накіравалі ў тое ж халоднае памяшканьне ШІЗА, дзе ён і знаходзіўся да 26 мая. Па словах Валерыі Хоцінай, агулам Дзядок атрымаў за гэты непрацяглы час 4 спагнанні. Намеснік старшыні “Вясны” Валянцін Стэфановіч паведаміў «Хартыі97», што «Гэты метад зняволеныя часта выкарыстоўваюць для прыцягнення ўвагі адміністрацыі або органаў пракурорскага нагляду да фактаў парушэння сваіх правоў. Тут мы маем справу з тыповым выпадкам парушэння правоў зняволенага. Гэта сведчыць, па-першае, аб тым, што на Мікалая Дзядка, як на палітвязня, ажыццяўляецца ціск – у кантэксце апошніх падзей, калі мы назіраем ўзмацненне ціску на ўсіх палітвязняў: і на Юрыя Рубцова, і на Мікалая Статкевіча, і на ўсіх астатніх. Па-другое, гэта сведчыць аб тым, што наша пенітэнцыярная сістэма не зжыла гэтых элементаў таталітарнага мінулага. Ўмовы ўтрымання ў ШІЗА практычна невыносныя для людзей».Юрыст Павел Сапелка раней паведамляў, што Папраўчая калонія №9 у Горках прызначаная для зняволеных, якія раней адбывалі пакаранне ў выглядзе пазбаўленне волі. Парадкі ў ПК №9 яскрава адлюстроўвае артыкул “Зняволеныя распавялі пра радыкальныя падыходы да выпраўлення ў ПК-9 у Горках”Мікалай Дзядок адбыў 4,5 гады зняволення за нібыта хуліганскія дзеянні ў дачыненні да афіцыйных будынкаў і павінен быў выйсці на волю 3 сакавіка 2015 года. Аднак 26 лютага суд Ленінскага раёна Магілёва асудзіў палітвязня па артыкуле 411 Крымінальнага кодэкса «злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі» да 1 года зняволення ў калоніі строгага рэжыму. 30 красавіка суд касацыйнай інстанцыі пакінуў гэты прысуд у сіле.

Паводле інфармацыі ПЦ “Вясна”

 

 

Зьвязаныя навіны:

Іншыя палітычныя вязьні

  • Юлія Чыгір
  • Алесь Чарнышоў
  • Зьміцер Касьпяровіч
  • Сяргей Парсюкевіч