На форуме ў Рызе праваабаронцы заклікалі вызваліць усіх палітзьняволеных

Удзельнікі Форуму грамадзянскай супольнасьці, які праходзіць у межах саміта Ўсходняга партнэрства, зьвярнуліся з патрабаваньнем да кіраўнікоў краін-партнёраў тэрмінова вызваліць усіх палітзьняволеных.

Тэкст рэзалюцыі зачытаў перад удзельнікамі Форуму Алесь Бяляцкі.

“Удзельнікі ІІ Форума канферэнцыі грамадзянскай супольнасці заклікаюць неадкладна вызваліць усіх палітычных зняволеных у Арменіі, Азербайджане і Беларусі. Урады гэтых краін павінны прызнаць, што наяўнасць зняволеных па палітычных матывах несумяшчальная з тымі абавязальніцтвамі, якія яны ўзялі на сябе, стаўшы ўдзельнікамі Усходняга партнёрства. Палітзняволеныя павінны быць вызваленыя, пераслед няўрадавых арганізацый павінен спыніцца, правы чалавека павінны паважацца”.

Зварот перададуць лідарам краін-партнёрам, кіраўнікам краін Еўрасаюза, паведмляе Эўрарадыё.

Фота: REUTERS

 

Зьвязаныя навіны:

Іншыя палітычныя вязьні

  • Міхаіл Чыгір
  • Аляксандар Атрошчанкаў
  • Аляксандар Шалайка
  • Настасься Азарка