Жорсткі прысуд: Статкевіча перавядуць у турму да канца тэрміну

4 траўня адбыўся суд у шклоўскай калёніі №17. Судзьдзя Сьвятлана Баранцава прызнала палітвязьня вінаватым у парушэньні рэжыму. Наступныя 1 год 7 месяцаў і 15 дзён экс-кандыдат на прэзыдэнта правядзе ў крытай турме.

Судовы працэс над Міколам Статкевічам адбываўся ў закрытым рэжыме.

Журналiстаў i праваабаронцаў у калёнiю не пусьцiлi. Не пусьцiлi пакуль што, а можа i зусiм, жонку Мiкалая Марыну Адамовiч. Пэнэтэнцыярнае правасудзьдзе ва ўсей красе. А ў Менску ў гасьцях мiнiстар замежных справаў Аўстрыi i нямецкiя дэпутаты, сацыял-дэмакраты, дарэчы.. I пра што яны будуць размаўляць з уладамi…”, — напісаў на сваёй старонцы ў Facebook Алесь Бяляцкі, які прыязджаў падтрымаць палітвязьня.

Дарэчы, жонцы палітвязьня Марыне Адамовіч і адвакату ўсё ж удалося трапіць на працэс, дзякуючы раней напісаным заявам. Адметна, што па дакумэнтах суд праходзіў у адкрытым рэжыме.

Па словах спадарыні Адамовіч, Мікола на іншы вырак не разьлічваў, таму ўспрыняў яго спакойна. Статкевіч застаецца верным сваім перакананьням, прашэньня аб памілаваньні гэтак жа пісаць не зьбіраецца.

Варта адзначыць, што праблемы з адміністрацыяй шклоўскай калёніі ў палітвязьня пачаліся адразу пасьля пераводу сюды 12 студзеня 2015 году. Паводле адміністрацыі папраўчай установы, у Статкевіча — 13 парушэньняў, 10 зь якіх – за адмову ад працаў па прыборцы тэрыторыі.

На дадзены момант не вядома, у якую турму этапуюць Мікалая Статкевіча.

Іншыя палітычныя вязьні

  • Дзяніс Дзянісаў
  • Міхаіл Чыгір
  • Зьміцер Ус