Юры Рубцоў галадае ў адзіночцы

Прысуд Юрыю Рубцову: паўтары гады "хіміі"Як стала вядома Праваабарончаму цэнтру «Вясна», крымінальная справа на Юрыя Рубцова была заведзена яшчэ 18 сакавіка па артыкуле 415 “Ўхіленне ад адбыцця пакарання ў выглядзе абмежавання волі”. Пад варту яго ўзялі толькі 6 красавіка. Падставай для ўзбуджэння крымінальнай справы паслужылі чатыры аформленныя адміністрацыяй папраўчай установы адмовы ад працы.

Сам Ю. Рубцоў адмаўляўся працаваць з-за нізкага заробку на прапанаваных прадпрыемствах і патрабаваў забяспечыць яго працай з сярэднім заробкам па краіне – 600 долараў. Зараз палітвязень абвясціў галадоўку і не збіраецца спыняць яе. Юры Рубцоў лічыць, што завядзенне новай справы па арт. 415 КК незаконна, як і крымінальная справа, па якой ён зараз адбывае тэрмін (“абраза суддзі”).

На дадзены момант палітзняволены знаходзіцца ў ІЧУ у Пружанах, дзе яго ўтрымліваюць у адзіночнай камеры і не выводзяць на прагулкі. У хуткім часе яго перавядуць ў СІЗО горада Баранавічы.

А пад канец наступнага тыдню Ю. Рубцова плануюць азнаёміць з матэрыяламі справы і перадаць іх у пракуратуру і суд. Яму пагражае пазбаўленне волі на тэрмін да трох гадоў.
http://spring96.org/be/news/76643

 

Зьвязаныя навіны:

Іншыя палітычныя вязьні

  • Артур Фінькевіч
  • Алег Гнедчык