Алег Гулак: Ад Статкевіча патрабуюць прашэньне аб памілаваньні

Алег Гулак, старшыня Беларускага Хельсінкскага Камітэту, пракамэнтаваў для Palitviazni.info сытуацыю зь ціскам на Міколу Статкевіча.

Алег Гулак: Пагоршыўшаяся сытуацыя нам вядомая з паведамленьняў жонкі палітвязьня Марыны Адамовіч. Цягам тыдня на Мікаля Статвевіча склалі 8 пратаколаў і ўвялі больш жорсткія ўмовы ўтрыманьня. Алег Гулак рацэньвае гэта, як адназначны ціск на сядзельца.

Можна зрабіць высновы, што ціск зьяўляецца вынікам таго, што мы пачулі ад кіраўніка дзяржавы. (Аляксандар Лукашэнка нядаўна заявіў, што Статкевіч сам вінаваты, што сядзіць дагэтуль, у той час, калі астатнія выйшлі. — Palitviazni.info) Усе мы ведаем, што магчымасьць выйсьці гэта напісаць прашэньне аб памілаваньні. Цалкам верагодна, што такім чынам адміністрацыя папраўчай установы дамагаецца гэтага прашэньня аб памілаваньні”, — лічыць Гулак.

Паводле праваабаронцы, ціск — гэта адназначнае парушэньне правоў палітвязьня, бо гэта выбар самога Статкевіча: пісаць ці не пісаць прашэньне. У любым выпадку прымус і падобныя жорсткія падыходы, гэта, безумоўна, парушэньне міжнародных пагадненьняў і беларускага заканадаўства. На жаль, мы часта бачым, як у палітычнай барацьбе нашыя законы ня дзейнічаюць.

Тым ня менш, пытаньне палітзьняволеных застаецца актуальным. І праблема палітвязьняў у беларуска-эўрапейскіх стасунках, таксама застаецца нягледзячы на актывізацыю гэтых стасункаў у апошні час.

Я спадзяюся, што беларускім уладам таксама б хацелася гэтую праблему вырашыць, але ў іх разуменьне сытуацыі, відавочна, такое: ёсьць беларуска-эўрапейскія стасункі і неабходнасьць геапалітычнага разьвіцьця, а ёсьць унутраная сытуацыя і бясьпека, якая нашымі ўладамі разумеецца, як захаваньне кантролю над усім, што адбываецца. Гэтае захаваньне кантролю адбываецца жорсткім шляхам. Таму вырашыць гэтыя дзьве супярэчлівыя задачы было б найпрасьцей праз атрыманае прашэньне аб памілаваньні.

Што і ў які момант перавесіць, цяпер складана прагназаваць. Што будзе ў той ці іншы момант важней жыцьцё пакажа. Безумоўна, і беларускім уладам, і заходнікам, і праваабаронцам было б зручней і правільней, калі б да моманту выбараў гэтыя нашыя стасункі беларуска-эўрапейскія не азмрачаліся пытаньнем палітвязьняў. Якое выйсьце будзе знойдзена, вы хутка ўбачыце”, — сказаў Алег Гулак.

Відэакамэнтар Алега Гулака, старшыні Беларускага Хельсінкскага Камітэту, глядзіце па спасылцы.

Palitviazni.info

- у навінах

 

Іншыя палітычныя вязьні