Юрый Рубцоў змешчаны ў ізалятар часовага ўтрымання Пружанаў

Прысуд Юрыю Рубцову: паўтары гады "хіміі" У дачыненні да палітзняволенага Юрыя Рубцова  абраная мера стрымання – заключэнне пад варту. 6 красавіка ён быў змешчаны ў Пружанскі ізалятар часовага ўтрымання. Па звестках праваабаронцаў “Вясны”, Рубцоў адмовіўся ад прапанаванага яму мясцовага адваката і абвесціў галадоўку. Таксама адмовіўся ад дачы паказанняў следчаму Вользе Барадоўскай, якая вядзе ягоную крымінальную справу, паведаміў сайт Праваабарончага Цэнтру “Вясна”.

Магчыма, у чацвер палітзняволенаму, які адбываў пакаранне ва ўстанове адкрытага тыпу №7 у Купліне, будзе афіцыйна прад’яўленае абвінавачванне. Пасля гэтага Рубцова перавядуць ў бліжэйшы следчы ізалятар (СІЗА), верагодна ў Баранавічы.

Палітзняволенага Юрыя Рубцова 6 красавіка вывезлі з ўстановы адкрытага тыпу №7 у Купліне ў раённы аддзел Следчага камітэта ў Пружаны нібыта для правядзення следчых дзеянняў. Пазней стала вядома, што супраць Юрыя Рубцова ўзбуджана крымінальная справа па артыкуле 415 Крымінальнага кодэксу (ухіленне ад адбыцця пакарання ў выглядзе пазбаўлення волі). Гэты артыкул прадугледжвае пазбаўленне волі тэрмінам да 3 гадоў.

Юрый Рубцоў 6 кастрычніка 2014 года быў асуджаны судом Цэнтральнага раёну Менска па арт.391 Крымінальнага кодэкса (“Абраза судзьдзі або народнага засядацеля”) да 1 года і 6 месяцаў абмежавання волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу №7. 22 снежня 2014 года накіраваны для адбыцця пакарання ў вёску Куплін Пружанскага раёна.

 

Зьвязаныя навіны:

Іншыя палітычныя вязьні

  • Аляксей Шыдлоўскі
  • Уладзімер Лыско
  • Мікалай Аўтуховіч