На Статкевіча за тыдзень склалі 8 актаў і зьмясьцілі ў ПКТ на два месяцы

Мікалай Статкевіч пра турэмную краму: Згадаў у лісьце пра халву, дык халва зьніклаЯк паведамляе сайт “Радыё “Свабода” Мікола Статкевіч пазбаўлены харчовай перадачы, кароткатэрміновага спатканьня і ўжо адбыў трое сутак у ШЫЗА — піша сайт statkevich.org

«Пазбавілі харчовай перадачы, кароткатэрміновага спатканьня, — а доўгатэрміновага нас пазбавілі адразу ж пасля этапаваньня ў Шклоў, — далі трое сутак ШЫЗА, а сёньня — зьмясьцілі яго на два месяцы ў ПКТ, то бок, памяшканьне камэрнага тыпу. З ПКТ, адпаведна, і тэлефанаваньняў ня будзе. Усё гэта — меньш, чым за тыдзень», — паведамляе Марына Адамовіч.

Прычына прэсынгу на экс-кандыдата ў прэзыдэнта і палітзьняволенага ў ягонай адмове ад «незаконнай працы па самаабслугоўваньню».

«Гэтую працу павінны выконваць усе зьняволеныя па чарзе. Прыцягваць да яе выкананьня людзей могуць не больш, чым на дзве гадзіны на дзень. У дачыненьні да Мікалая гэтыя нормы і па працягласьці, і па аб’ёме перавышаліся ў дзясяткі разоў. Таму, адразу ж, як ён палічыў сваю задачу па дакументаваньню парушэнняў заканадаўства ў калёніі выкананай, ад гэтага „узаконенага“ зьдзеку адмовіўся.

Тыдзень на Мікалая штодня пісалі акты аб адмове ад працы. Ён ад тлумачэньняў адмовіўся, бо ўсё патлумачыў пісьмова ў заяве яшчэ 24 сакавіка. Потым пачалі выносіць спагнаньні».

Марына Адамовіч мяркуе, што колькасьць спагнаньняў будуць павялічваць.

«Ужо сёння, пакуль Мікалай знаходзіўся ў ШЫЗО, на яго склалі чарговы акт, хаця, нават пасля ўсіх пералічаных спагнанняў, яшчэ па пяці папярэдніх актах „за адмову ад працы“ спагнанні не вынесеныя, яны не разгледжаныя».

Былы кандыдат на прэзыдэнта Мікалай Статкевіч асуджаны на 6 год зьняволеньня паводле абвінавачаньня ў арганізацыі беспарадкаў у дзень прэзыдэнцкіх выбараў 19 сьнежня 2010 году. Сваёй віны палітык не прызнаў і адмовіўся пісаць прашэньне аб памілаваньні. Пасьля трох гадоў у крытай магілёўскай турме на пачатку 2015 году Мікалая Статкевіча перавялі ў шклоўскую калёнію, дзе ён ужо адбыў больш за паўгода ў 2011 годзе. Тады Мікалай Статкевіч працаваў на лесапілцы, атрымаў траўму, але ад працы не адмаўляўся.

 

Зьвязаныя навіны:

Іншыя палітычныя вязьні

  • Яраслаў Грышчэня
  • Андрэй Дзьмітрыеў
  • Андрэй Пратасеня