Палітвязень Эдуард Лобаў на волі!

lobau

Палітвязня Эдуарда Лобава вызвалілі з Івацэвіцкай папраўчай калоніі №22 18 снежня ў 8 гадзін раніцы. Яго сустракалі сям’я і паплечнікі воклічам “Жыве Беларусь!”

Як паведаміў Эдуард Лобаў “Радыё Свабода”, адразу пасля выхаду з турмы, яшчэ у 2011 годзе яму тройчы прапаноўвалі пісаць прашэньне аб памілаванні, але ён адмовіўся. З таго часу больш і не згадвалі пра гэта.

У сувязі з прызначэньнем прэвэнтыўнага нагляду былы палітвязень пакуль ня ведае, чым будзе займацца, раней плянаваў з’ехаць за мяжу вучыцца, але падкрэсьліў, што ў турме ягоныя погляды не зьмяніліся і ён будзе працягваць грамадзка-палітычную дзейнасьць.

(Fota Siarhej Hudzilin, “Nasha Niva”)

Эдуард Лобаў быў затрыманы разам з паплечнікам Змітром Дашкевічам 18 снежня 2010 г., за дзень да прэзідэнцкіх выбараў. Паводле следства, у двары жылога дома па вуліцы Янкі Брыля яны нібыта збівалі Канстанціна Савіцкага і Алега Малышава. Затрыманне Дашкевіча і Лобава было ацэнена яе прэвентыўная мера міліцыі напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў. 24 сакавіка 2011 г. Лобаў быў прыгавораны да чатырох гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму па  ч. 3 арт. 339 КК (асабліва злоснае хуліганства), а Дашкевіч — да двух гадоў.

Эдуард Лобаў нарадзіўся ў Вільні 1 снежня 1988 году. Па вяртанні з войска, дзе ён служыў дэсантнікам Эдуард актыўна ўключыўся ў працу “Маладога Фронту” і неўзабаве стаў кіраўніком Менскай гарадзкой арганізацыі.

 

Пасля вызвалення “маладафронтаўца” за кратамі ў Беларусі застаецца яшчэ пяць палітычных зняволеных. Ім неўзабаве можа стаць і чалавек-майка Юрый Рубцоў.
http://spring96.org/be/news/74728

 

Зьвязаныя навіны:

Іншыя палітычныя вязьні

  • Аляксандар Казулін
  • Алесь Стральцоў
  • Тацяна Елавая
  • Аляксандар Класкоўскі
  • Мікалай Аўтуховіч