Андрэй Гайдукоў параўнаў умовы ўтрымання ў ЦІПе Наваполацка з умовамі ў СІЗA

Андрэй ГайдукоўЯк паведаміў Сайт “Праваабарончага Цэнтру Вясна” Сябра аргкамітэту па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» Андрэя Гайдукова затрымлівалі за раздачу ўлётак 21 лістапада ў Наваполацку і 24 лістапада ў Полацку. 25 лістапада за адну з акцый яго асудзілі на 10 сутак, а затым 5 снежня яшчэ на 5 сутак. Актывіст распавёў правабаронцам новыя падрабязнасці гэтых затрыманняў і судоў, а таксама пра ўмовы ўтрымання ў Наваполацкім цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў.

У судзе, які адбываўся 25 лістапада, суддзя Полацкага гарсуда Уладзімір Бясецкі прызнаў былога палітвязня вінаватым у парушэнні артыкула 23.34 КаАП і за “правядзенне несанкцыянаванага пікета з раздачай улётак” прысудзіў Андрэю Гайдукову арышт на 10 сутак. У той жа дзень ён быў дастаўлены ў Наваполацкі ЦІП.

Распавядае Андрэй Гайдукоў: “У ЦІПе я захварэў ангінай, з’явіўся моцны кашаль, паднялася высокая тэмпература. Гэта з-за таго, што ў камеры, дзе мяне утрымлівалі, было холадна, дрэнная вентыляцыі і таму адчуваліся скразнякі. Ежа, якую выдавалі, не заўсёды была цёплай, і я некалькі разоў прасіў з-за хваробы, каб выдавалі цяплейшую. Часам гэта спрацоўвала.

Адразу пасля адбыцця адміністратыўнага арышту, мяне зноў павезлі ў суд, на гэты раз у Наваполацк. У судзе я ўбачыў, што пастанова, па якой мяне вінавацілі ў распаўсюдзе прадукцыі СМІ, была перакваліфікаваная ў арт. 23.43 КаАП, нібыта я прымаў удзел у незаконным масавым мерапрыемстве. Суддзя нават не звярнуў аніякай увагі на тую акалічнасць, што тэмпература паднялася да 38 градусаў і вынес пастанову аб арышце на 5 сутак. Ізноў я патрапіў у ЦІП, але ўжо зусім хворым. Кажу адразу – рэгіструйце, што я паступіў да вас у хворым стане. Гэтак і запісалі ў журнал: тэмпература, насмарк, кашаль. Але не дазволілі адтрэмінаваць адбыццё пакарання, паколькі не было бальнічнага ліста. Кажу тады: “Я ж у вас тут і захварэў”. Гэта іх не хвалявала. Але пазней выклікалі хуткую дапамогу, каб зрабіць укол.

Мяне накіравалі ў тую ж самую камеру, дзе я адбываў папярэдні арышт. Мой сусед часта паліў цыгарэты і гэта наносіла мне пакуты, я задыхаўся, паколькі вентыляцыя ўяўляла сабой невялікую дзірку дыямерам каля 10 см. Пасля напісання заявы кіраўніцтву ЦІПА, яго перавялі іншую камеру”.

“Бялізну выдалі нармалёвую,-  працягвае Гайдукоў, – аднак ад коўдры патыхала смуродам і увогуле, у камеры былі брудныя сцены, замест прыбіральні – адтуліна ў падлозе і невялічкі кран з халоднай вадой. Камера вельмі дрэнна асветлена, паколькі вакно зробленае з тоўстых шкляных блокаў, таму чытаць было немагчыма. Інакш можна папсаваць зрок”.

 

Андрэй Гайдукоў таксама падрабязна распавёў пра харчаванне, якое атрымліваюць арыштаваныя ў Наваполацкім ЦІПе. Раніцай выдаецца гарбата з нейкай кашай, вечарам тое ж самае, але дадаецца кавалак сялёдкі або некалькі кілек. У абед даюць не зусім часам гарачы і нясмачны суп, кашу і катлету.

Дазволілі перадаць ад сваякоў толькі сродкі гігіены, а харчовую перадачку не прынялі. На прагулку выводзяць на паўгадзіны.

У канцы размовы Андрэй Гайдукоў абагуліў сказанае і параўнаў умовы ўтрымання ў ЦІПе з умовамі ў Віцебскім СІЗА.

 

Андрэй Гайдукоў – былы палітзняволены, 8 лістапада 2012 года супрацоўнікі КДБ затрымалі яго і завялі крымінальную справу паводле ч. 1 арт. 356 Крымінальнага кодэксу (здрада дзяржаве ў форме правядзення агентурнай дзейнасці). Справа Гайдукова разглядалася ў закрытым рэжыме, падчас суду абвінавачанье Гайдукову было перакваліфікавана. 1 ліпеня 2013 года Віцебскі абласны суд асудзіў Гайдукова паводле крымінальнага артыкула «Спроба ўсталявання супрацоўніцтва са спецслужбамі, органамі бяспекі або органамі замежнай дзяржавы». Яго прызналі «вінаватым у спробах устанаўленьня кантактаў з супрацоўнікамі замежнай спэцслужбы без прыкмет дзяржаўнай здрады». 8 траўня 2014 году Андрэй Гайдукоў выйшаў на волю.
http://spring96.org/be/news/74676

 

Зьвязаныя навіны:

Іншыя палітычныя вязьні

  • Андрэй Пазьняк
  • Арцём Дубскі
  • Павал Вінаградаў
  • Андрэй Кім
  • Сяргей Казакоў