Праваабаронцы ініцыявалі кампанію ў падтрымку Паўла Вінаградава

9 кастрычніка Паўла Вінаградава асудзілі да 15-ці сутак арышту і працягнулі нагляд на 1 год. Праваабаронцы паспачалі кампанію ў падтрымку палітвязьня.

Як адзначаецца ў заяве ПЦ “Вясна”, прыклад Паўла Вінаградава – гэта сьведчаньне рэпрэсіўнасьці ў дачыненьні да іншадумцаў і прававой несправядлівасьці ў беларускай дзяржаве.

Каб далучыцца да кампаніі і спыніць адвольныя затрыманьні ў Беларусі неабходна:

–Зрабіць пост з тэгам #freeVinagradau, сфатаграфавацца з партрэтам Паўла Вінаградава і выкласьці яго ў сацыяльных сетках, а таксама выказаць сваё меркаваньне наконт гэтай праблемы;

– запісаць відэа ў падтрымку Паўла і выкласьці яго ў сацсеткі з тэгам #freeVinagradau;

– дашлаць Паўлу паштоўку салідарнасьці ў Цэнтр ізаляцыі правапарушальнікаў: 220089 г. Мінск, 1-ы завулак Акрэсьціна, 36.

Праваабаронцы ініцыявалі кампанію ў падтрымку Паўла Вінаградава

Рэдакцыя сайту palitviazni.info заклікае праявіць салідарнасьць і далучыцца да кампаніі #freeVinagradau!

Іншыя палітычныя вязьні

  • Сяргей Гумінскі
  • Андрэй Клімаў
  • Мікіта Сасім