15 сутак за майку “Свабоду палітвязьням!”

Актывіст са Смалявічаў Андрэй Кашэўскі асуджаны на 15 сутак за майку “Свабоду палітвязьням”. Яго затрымалі ў менску каля ЦУМа 9 кастрычніка.

10 кастрычніка распаўсюджвальнік незалежнай прэсы Кашэўскі быў асуджаны на 15 сутак абмежаваньня волі, такое рашэньне вынес судзьдзя Эдуард Якубоўскі.

На знак пратэсту супраць несправядлівага судовага рашэньня Андрэй Кашэўскі праводзіць акцыю маўчаньня.

Адзначым, што гэта трэцяя адміністратыўная справа супраць сп. Кашэўскага ў 2014 годзе.

 

Зьвязаныя навіны:

Іншыя палітычныя вязьні

  • Міхась Субач
  • Алесь Круткін
  • Яўген Скочка
  • Андрэй Саньнікаў
  • Антон Койпіш