БНФ патрабуе вызваленьня палітвязьняў

11 кастрычніка чарговы XVI Зьезд Партыі БНФ прыняў заяву з патрабаваньнем вызваленьня палітвязьняў і спыненьня рэпрэсіяў.

Дэлегаты Зьезду перакананыя, што з набліжэньнем кампаніі па выбарах прэзыдэнта ў Беларусі ўзмацняюцца палітычныя рэпрэсіі і дыскрымінацыя грамадзянаў паводле палітычных перакананьняў альбо на падставе іх грамадзка-палітычнай дзейнасьці.

Як адзначаецца ў заяве Зьезду партыі БНФ “цягам 2014 году рэзка павялічылася колькасьць “прэвэнтыўных арыштаў”, калі палітычных ці грамадзкіх актывістаў арыштоўваюць на падставе хлусьлівых абвінавачаньняў у здзяйсьненьні адміністратыўных правапарушэньняў.

У турмах застаюцца палітычныя апанэнты ўлады, якія былі кінутыя за краты яшчэ ў часе прэзыдэнцкіх выбараў 2010 году”.

Партыя БНФ патрабуе спыненьня палітычных рэпрэсіяў, у тым ліку:

– Спыненьня практыкі адвольных арыштаў актывістаў апазыцыі на падставе хлусьлівых абвінавачаньняў у здзяйсьненьні адміністратыўных правапарушэньняў;

– Неадкладнага вызваленьня Міколы Статкевіча, Эдуарда Лобава, Мікалая Дзядка, Яўгена Васьковіча, Ігара Аліневіча, Арцёма Пракапенкі, Васіля Парфянкова, якія прызнаныя беларускімі праваабарончымі арганізацыямі ў якасьці палітычных вязьняў, а таксама скасаваньня выраку суда першай інстанцыі ў дачыненьні да Юрыя Рубцова, які быў нядаўна асуджаны да 1,5 гадоў абмежаваньня волі.

Поўны тэкст заявы можна паглядзець па спасылцы.

 

Зьвязаныя навіны:

Іншыя палітычныя вязьні

  • Алег Корбан
  • Дзяніс Дзянісаў
  • Алесь Міхалевіч
  • Алег Сурган
  • Аляксандар Малчанаў