Мікалай Статкевіч пра турэмную краму: Згадаў у лісьце пра халву, дык халва зьнікла

Мікалай Статкевіч, якога ужо амаль тры гады пасьля шклоўскай калёніі трымаюць у магілёўскай крытай турме, пералічыў харчы, якія немагчыма набыць у турэмнай краме. Падставай стаў ліст жонкі Марыны Адамовіч, якая падчас наведваньня турмы зайшла ў турэмны буфэт.

«Упершыню за гэтыя тры гады ўбачыла там абвестку на паперцы, што ў продажы ёсьць мясныя вырабы. Нейкая грудзінка, кілбаса. Я страшэнна абрадавалася, бо вырашыла, што гэта ж зьявілася і ў „атаварцы“, як вязьні называюць турэмную краму. Хоць там кошты шалёныя, але, думаю, ёсьць сама мажлівасьць неяк сапраўды падсілкавацца, мяса ці сала сабе дазволіць. Напісала пра гэта Мікалаю. А ён напісаў, што я памылілася. Што ніякай кілбасы там няма, як і садавіны альбо гародніны. Нават цыбулі зь вясны няма. Нават, напісаў, пасьля таго, як летам сказаў мне ня класьці ў бандэроль арэхі, бо тут ёсьць батончыкі з халвы, дык і тая халва адразу зьнікла».

Марына Адамовіч патлумачыла, што калі дасылае бандэроль, якая мусіць важыць ня больш за 2 кіляграмы, то ашчаджае на любой дробязі. Менавіта таму Мікалай Статкевіч аднойчы прапанаваў не ўкладаць, як звычайна, арэхі, бо ў турэмнай краме ёсьць у продажы халва ў батончыках, якая потым нечакана зьнікла.

Таксама ў гэтым лісьце Марыну Адамовіч зьдзівілі зьвесткі пра тое, што дагэтуль у краме магілёўскай турмы няма ніякай гародніны, уключна з цыбуляй. «Няма чаго потым зьдзіўляцца, што людзі зь беларускіх вязьніц вяртаюцца хворымі», — кажа ў інтэрвію Радыё “Свабода” Марына Адамовіч.

Былы кандыдат на прэзыдэнта Мікалай Статкевіч асуджаны за арганізацыю масавых забурэньняў у дзень прэзыдэнцкіх выбараў 19 сьнежня 2010 году на 6 гадоў зьняволеньня. Статкевіч — адзіны з кандыдатаў на прэзыдэнта, каго дагэтуль трымаюць у вязьніцы. Ён адмаўляецца падпісваць прашэньне аб памілаваньні, бо лічыць сябе невінаватым, а перасьлед тлумачыць помстай за жорсткую крытыку Аляксандра Лукашэнкі.

- у навінах

 

Зьвязаныя навіны:

23.05.2017 “Цалкам рэальна, што некаторых фігурантаў “справы патрыётаў” могуць асудзіць…”

24.02.2017 Мікалай Статкевіч: Ёсць чырвоная рыса, за якую не можам перайсці ні мы, ні ўлада

30.01.2017 Мікалай Статкевіч: Сёння ўлады не могуць сабе дазволіць раскідаць усіх па турмах…

06.09.2016 Былыя палітвязні рыхтуюцца да акцыі “Вярні выбары”

23.08.2016 Былы палітвязень Мікалай Статкевіч на гадавіну свайго вызвалення адкаркаваў армянскі каньяк 1968 году

12.08.2016 Мікалай Статкевіч: Найлепшы падарунак для мяне – свабода для нашай краіны

06.07.2016 Мікалай Статкевіч: Гэта ў пэўнай ступені акцыя салідарнасці з былымі палітвязнямі!

20.06.2016 Мікалай Статкевіч: Трэба як мага больш палітызаваць парламенцкую кампанію

20.05.2016 Пытанне санкцый: быць альбо не быць?

12.05.2016 Мікалай Статкевіч: Няхай самі думаюць, якія яшчэ шкарпэткі можна ў мяне скрасці

Іншыя палітычныя вязьні