За Дашкевічам устанавілі прафіляктычны нагляд

Зміцер ДашкевічСайт “Радыё Свабода” паведаміў: Днямі з былога палітвязьня Зьмітра Дашкевіча зьнялі прэвэнтыўны нагляд, замяніўшы на прафіляктычны.

«Прыйшла міліцыя і, павіншаваўшы мяне са сканчэньнем прэвэнтыўнага нагляду, радасна паведаміла, што цяпер за мною ўсталяваны нагляд прафіляктычны. Сутнасьць такая: тры арышты „за мацяршчыну“ — і вяртаюць нагляд прэвэнтыўны, а там яшчэ тры — і турма.

То бок калі раней, каб сесьці, мне трэба было тры парушэньні, дык цяпер маю фору ў цэлых шэсьць», — напісаў сам Зьміцер у Фэйсбуку.

Зьмітра Дашкевіча арыштавалі нібыта за хуліганскі ўчынак напярэдадні прэзыдэнцкіх выбараў 2010 году і асудзілі на 2 гады пазбаўленьня волі.

У судзе Дашкевіч заявіў, што супраць яго была ўчыненая правакацыя спэцслужбаў, віны не прызнаў.

У 2012 годзе выязны суд у турме пакараў яго яшчэ адным годам зьняволеньня — за непадпарадкаваньне адміністрацыі калёніі. Дашкевіч выйшаў на волю ў жніўні 2013 году.

 

Зьвязаныя навіны:

Іншыя палітычныя вязьні

  • Алесь Кіркевіч
  • Міхаіл Чыгір
  • Павал Севярынец
  • Алесь Чарнышоў
  • Кастусь Лукашоў