Юрыя Рубцова будуць судзіць за абразу суддзі

rubcou-juryjСайт Праваабарончага Цэнтру “Вясна” паведаміў: Прызначаная дата разгляду крымінальнай справы за абразу суддзі грамадскім актывістам з Гомеля Юрыем Рубцовым. Працэс пачнецца 16 верасня ў 15 гадзін у судзе Цэнтральнага раёна Менска. Суддзя – Наталля Вайцэховіч. Справа будзе разглядацца менавіта ў судзе Цэнтральнага раёна, паколькі у судзе Савецкага раёна працуе пацярпелая асоба – суддзя Кірыл Палулех.

28 красавіка ў судзе Савецкага раёна Мінска разглядалася адміністратыўная справа Юрыя Рубцова, які быў затрыманы на дазволенай уладамі акцыі “Чарнобыльскі шлях”. Пад час працэсу Юрый Рубцоў падаваў заўвагі да пратакола судовага паседжання, якое вёў суддзя Савецкага раёна Мінска Кірыл Палулех, аднак суд не прыняў іх да ўвагі. Больш за тое, Кірыл Палулех палічыў словы Рубцова за абразу.

5 жніўня Юрыя Рубцова дапыталі ў Савецкім аддзеле Следчага камітэта г. Мінска ў якасці падазраванага ў межах крымінальнай справы па артыкуле 391 “Абраза суддзі або народнага заседацеля”. За абразу суддзі ў сувязі з ажыццяўленнем ім правасуддзя санкцыя артыкула прадугледжвае розныя віды пакарання – штраф, папраўчыя працы на тэрмін да двух гадоў, арышт на тэрмін ад трох да шасці месяцаў ці абмежаванне волі на тэрмін да трох гадоў.
http://spring96.org/be/news/73055

 

Зьвязаныя навіны:

Іншыя палітычныя вязьні

  • Настасься Азарка
  • Іван Крук
  • Уладзімер Хамічэнка