Таталітарызатар як сьвядомая правакацыя

У часе ЧС па хакеі ў Беларусі прымалі стаўкі ня толькі на спорт, але і на жывых людзей. Palitviazni.info даведаліся, як прадказваць будучыню па затрыманьні грамадзкіх актывістаў і чаго дамагаліся стваральнікі палітычнага таталізатара.

Таталітарызатар (таталітарны таталізатар) быў запушчаны ў канцы красавіка, напярэдадні чэмпіяната сьвету па хакеі для таго, каб арышты актывістаў, якія сталі руцінай, не прайшлі незаўважанымі.

Юлія Ляшкевіч, рэклямшчыца і аўтарка ідэі, адзначае, што ў Беларусі так прадказальна затрымліваюць актывістаў, што ўзьнікла думка стварыць палітычны таталізатар. Ідэяй загарэўся былы палітвязень і рэкардсмэн адсідак Павал Вінаградаў, да рэалізацыі таталітарызатара ў якасьці дызайнэра далучыўся Стась Карпаў, актыўна дапамагалі Наста Лойка, Аляксей Казьлюк, а арганізацыя Freedom House аплаціла хостынг. І таталітарызатар запрацаваў.

Ура! Можна рабіць стаўкі на жывых людзей!

Праўда, шмат у каго пры запаўненьні таталітарызатара ўзьнікалі непрыемныя пачуцьці. Людзі казалі, што ім не падабаецца рабіць такога кшталту стаўкі. Аўтарка палітычнага таталізатара адзначае, што гэта і ня мусіць падабацца:

− Праект створаны для таго, каб вам [людзям, беларусам – рэд.] было непрыемна. Стаўка на таталізатары − гэта ня больш цынічна за тое, што робіць улада, і ня больш цынічна за тое, што мы маўчым. Таталітарызатар выдатна выканаў сваю ролю, ён прыцягнуў увагу шматлікіх людзей, тых, хто шчыра спачувае, хто 19 сьнежня 2010 году быў на плошчы, хто нічога ня ведаў пра арышты і прэвэнтатыўныя затрыманьні ў часе ЧС-2014. Менавіта пасьля зьяўленьня таталітарызатара яны сталі зьвяртаць увагу на дзеяньні ўлады, раптам зразумелі, што гэта ня жарт, што маладых людзей арыштавалі ні за што, і арыштуюць яшчэ. Гэта была такая сьвядомая правакацыя, − камэнтуе Юлія Ляшкевіч.

Чароўны пендзель беларускаму гета

Калі ўжо быў зроблены дызайн таталітарызатара, і ішоў працэс праграмаваньня, арыштавалі першых людзей, у тым ліку Зьмітра Дашкевіча – адну з самых раскручанух палітычных фігур. Тады Юлія пераканалася, што аб затрыманьнях актывістаў СМІ амаль ня пішуць. Менавіта таму стваральнікі таталітарызатара пры запуску сайта не закрылі галасаваньне на Дашкевіча. І цягам першых двух дзён існаваньня таталізатара, Зьмітра вывелі на 2 месца.

− Гэта страшэнны, жудасны паказчык, калі чалавек арыштаваны, а людзі гэтага ня ведаюць. Па сваёй ленце ў Facebook магу сказаць, што калі тыя, хто ў 2010-2012 гг. рэагавалі на арышты, затрыманьні, цяпер гэта ня робяць, цяпер ніхто нічога не перапошчвае, ня дзеліцца інфармацыяй.

Кажуць, існуе беларускае гета, якое ня трэба ні ў чым пераконваць. Я лічу, што надыйшоў час штосьці рабіць і для гета, бо яно здулася і панікла, яму неабходны моцны штуршок, тыпу: гэй, вы, хлопцы-дзеўкі, афігелі? Устрапяніцеся, абудзіцеся, праяўляйце хоць нейкую салідарнасьць!

Нават калі мы маем аднаго незаконна арыштаванага чалавека, гэта ўжо падстава змагацца. Гэта прычына, каб штосьці казаць, распаўсюджваць інфармацыю, − узрушана зазначае спн. Ляшкевіч.

Юлія Ляшкевіч лічыць, што на дадзены момант людзі не памятаюць усе 8 прозьвішчаў палітзэкаў, і гэта хіба нашай з вамі працы.

А вы здольныя проста зараз назваць усе 8 прозьвішчаў палітзьняволеных Беларусі?

 

Пачатак гутаркі зь Юліяй Ляшкевіч, рэклямшчыцай, неабыякавай грамадзянкай, ініцыятаркай яркіх кампаній па падтрымцы палітвязьняў у часе ЧС па хакеі, чытайце тут.

, - у навінах

 

Зьвязаныя навіны:

24.12.2020 Зміцер Дашкевіч: Я натхніўся, што трэба і далей асвятляць палітвязняў лістамі з волі

28.09.2020 Зміцер Дашкевіч: На мяне паабяцалі скласці восем пратаколаў

22.07.2020 Зміцер Дашкевіч: Калі раней кандыдатаў у прэзідэнты саджалі ў турму ў дзень выбараў, то зараз за два месяцы да гэтага

12.11.2019 Зміцер Дашкевіч: Людзі павінны ўмець карыстацца зброяй

24.10.2019 Зміцер Дашкевіч: Правакатару, які распыліў пярцовы газ абаронцу Курапат, далі толькі штраф…

15.10.2019 Зміцер Дашкевіч: Рэклама гэтаму мерапрыемству не патрэбна

23.07.2019 Зміцер Дашкевіч: Гэта быў адзіны выразна палітычны артыкул у Крымінальным кодэксе

11.06.2019 Зміцер Дашкевіч: Ад змены складнікаў у рэпрэсіўным беларускім апараце нічога не зменіцца

06.06.2019 Павел Вінаградаў: Зачысткі актывістаў перад Еўрапейскімі гульнямі будуць

27.03.2019 Зміцер Дашкевіч: У ізалятары сядзеў, як у прыбіральні…

Іншыя палітычныя вязьні

  • Сяргей Вазьняк
  • Уладзімер Кудзінаў
  • Алесь Бяляцкі
  • Мікола Статкевіч
  • Аляксандар Фядута