Бяляцкаму ўручаць ганаровае грамадзянства Парыжа

10 снежня мэр Парыжа Бертран Дэланаэ перадасць сімвалічную ўзнагароду сыну палітвязня – Адаму Бяляцкаму.

Уручэнне адбудзецца на ўрачыстым абедзе ў гонар FIDH у мэрыі Парыжа, піша ПЦ «Вясна».

Тытул Ганаровага грамадзяніна горада Парыжа Алесю Бяляцкаму быў прысвоены ў кастрычніку 2012 года па прапанове мэра Парыжа, а таксама па ініцыятыве Гарадскога савета 11-й акругі сталіцы Францыі. У цяперашні час у Бертрана Дэланаэ заканчваецца мандат, і ён разумее, што яго жаданне ўручыць ганаровае грамадзянства асабіста Алесю невыканальнае. Таму ён прыняў рашэнне з нагоды 10 снежня ўручыць гэтую ўзнагароду сыну вязня сумлення.

Сведкамі ўзнагароджання Алеся Бяляцкага стануць запрошаныя на ўрачыстасць некалькі сотняў гасцей, сярод якіх будуць журналісты і людзі мастацтва, прадстаўнікі Французскай нацыянальнай Камісіі па правах чалавека.

Бертран Дэланаэ асабіста знаёмы з Алесем Бяляцкім і ўважліва сочыць за яго лёсам. З моманту арышту праваабаронцы мэрыя Парыжа выказвае сваю салідарнасць з Алесем Бяляцкім, заклікаючы ўлады Беларусі да яго безумоўнага вызвалення, і распачала шэраг сімвалічных жэстаў, далучыўшыся да кампаніі ў яго падтрымку.

Нагадаем, у траўні 2012 года партрэт Алеся Бяляцкага быў усталяваны перад мэрыяй 11-й акругі Парыжа. Таксама кіраўнік горада паставіў свой подпіс пад вылучэннем беларускага праваабаронцы на Нобелеўскую прэмію міру. У верасні гэтага года, у гадавіну яго арышту, Дэланаэ накіраваў Алесю ў бабруйскую калонію ліст з запэўненнем у сваёй падтрымцы і глыбокай павазе.

«Тытул ганаровага грамадзяніна Парыжа, які дэпутаты нашага горада прысвоілі Вам па маёй просьбе ў 2012 годзе, сімвалізуе салідарнасць з Вамі і Парыжа, і парыжан. Іншая праява гэтай салідарнасці – Ваш партрэт, які пастаянна вісіць на плошчы перад будынкам мэрыі 11-й акругі Парыжа. Паверце, што, сумесна з FIDH, чыім віцэ-прэзідэнтам Вы з’яўляецеся, і з усімі праваабаронцамі, мы працягваем дамагацца Вашага хутчэйшага вызвалення», – гаворыцца ў гэтым лісце.

У знак падзякі FIDH перадасць мэру Парыжа Бертрану Дэланаэ публіцыстычны водгук Алеся Бяляцкага на апошні, візіт у Парыж, які папярэднічаў яго арышту, на пасяджэнне Міжнароднага бюро FIDH, якое праходзіла ў будынку гарадской мэрыі. Гэтыя ўспаміны праваабаронца напісаў ужо знаходзячыся ў зняволенні.

- у навінах

 

Зьвязаныя навіны:

09.09.2020 “На гвалт і катаванні быў загад”. Кіраўнік Праваабарончага цэнтра “Вясна” Алесь Бяляцкі прааналізаваў месяц, які пражыла краіна пасля выбараў

05.08.2020 “Усё гэта мне нагадвае нейкае дэжавю…” Дзевяць гадоў таму быў арыштаваны кіраўнік Праваабарончага цэнтра “Вясна” Алесь Бяляцкі

03.06.2020 Алесь Бяляцкі: Улады паказваюць, што не збіраюцца гуляць па правілах

07.05.2020 Алесь Бяляцкі: У Беларусі асноўны удар накіраваны на блогераў

09.04.2019 Алесь Бяляцкі: Пераслед незалежных СМІ у гэтым годзе толькі ўзмацніўся

21.03.2019 Алесь Бяляцкі: Няма ніякага сумневу, што справа Аюба Ціціева – палітычная

31.05.2018 Алесь Бяляцкі: Перакананы, што лідараў незалежнага прафсаюза не пасадзяць

30.03.2018 Алесь Бяляцкі: Рэпрэсіўныя механізмы працягваюць працаваць

22.03.2018 Алесь Бяляцкі: Улады зрабілі больш жорсткай тактыку рэпрэсій

28.12.2017 Алесь Бяляцкі: Гэта быў няпросты і досыць трывожны год

Іншыя палітычныя вязьні

  • Антон Койпіш
  • Барыс Гарэцкі
  • Рыгор Кійко
  • Міхаіл Жамчужны
  • Зьміцер Касьпяровіч