Палітвязень Дзядок трапіў у шпіталь

На працэдуры яго водзяць ў кайданках, паведаміла Свабодзе жонка палітвязьня.

Палітвязень Мікалай Дзядок зь 1 сьнежня пераведзены ў рэспубліканскі турэмны шпіталь, які знаходзіцца ў жодзінскай калёніі. Пра гэта карэспандэнту Свабоды распавяла жонка Мікалая Дзядка Валерыя Хоціна са спасылкай на адваката, які бачыўся зь вязьнем у жодзінскай калёніі.

«У шпіталь Мікалай трапіў, бо тры гады скардзіўся на болі ў страўніку. Лячэньне яму не дапамагала, і таму ў магілёўскай турме вырашылі накіраваць яго на абсьледаваньне і лячэньне ў шпіталь. Паведаміў, што везьлі па этапе з Магілёва да Жодзіна амаль палову дня, было даволі цяжка. Зараз у шпіталі. Лячэньне такое: даюць таблеткі ды яшчэ водзяць на працэдуры, але ў кайданках, бо ў ягоных паперах з магілёўскай турмы напісана, што ён „схільны да ўцёкаў“. У астатнім кажа, што ўсё нармальна», — паведаміла Валерыя Хоціна.

Актывіст анархісцкага руху Мікалай Дзядок асуджаны на 4,5 году зьняволеньня за ўдзел у нападах на афіцыйныя будынкі, чаго ён у судзе не прызнаў. З калёніі быў пераведзены ў турму ў Магілёве як злосны парушальнік рэжыму, некалькі разоў трапляў у карцэр. Палітвязень Мікалай Дзядок адмовіўся падпісваць прашэньне ад памілаваньні.

svaboda.org

Іншыя палітычныя вязьні

  • Віталь Рымашэўскі
  • Валеры Шчукін
  • Эдуард Пальчыс
  • Ігар Корсак