Валянцін Стэфановіч: У справе Алеся Бяляцкага шмат судовых памылак

Два гады таму быў абвешчаны прысуд кіраўніку праваабарончага цэнтра “Вясна” Алесю Бяляцкаму. Суд Першамайскага раёну Менска прызнаў яго вінаватым ва ўхіленні ад выплаты падаткаў у асабліва буйным памеры і прыгаварыў да чатырох з паловай гадоў зняволення. Праваабаронцы лічаць прысуд палітычна матываваным, а справу сфабрыкаванай.

За асабістыя сродкі Алеся Бяляцкага следства выдала грошы, якія накіроўваліся на праваабарончую дзейнасць і дапамагу рэпрэсаваным. Намеснік кіраўніка “Вясны” Валянцін Стэфановіч нагадаў, што нават ў прысудзе адзначана – Бяляцкі выконваў абавязательствы, узятыя на сябе згодна з раней дасягнутымі дамоўленасцямі.

– Суд, выкарыстаўшы гэтую фармулёўку, так і не даў адказу, якіх дамоўленасцяў і якіх абавязацельстваў. А гэта вельмі істотна. Таму што і Бяляцкі, і ягоная абарона сцвярджалі, што паводле тых дамоўленасцяў, якія былі ўзятыя праваабарончым цэнтрам “Вясна” і замежнымі фондамі, якія фінансавалі праваабончую дзейнасць праваабарончага цэнтра “Вясна”, ён абавязаны быў гэтыя грашовыя сродкі перадаць трэцім асобам, то бок па прызначэнні выканная гэтых абавязацельстваў.

Падчас разгляду справы былі агалошаны пісьмовыя доказы, якія прадставілі фонды-донары, а таксама былі дапытаныя сведкі, гэтак званыя “трэція асобы”, якія гэтую дапамогу атрымлівалі.

Аднак ні суд, ні следства не выканалі ўказання пракуратуры Менска і не звярнуліся з запытам да фондаў, якія перадавалі сродкі Бяляцкаму, каб высветліць прыроду іх паходжання і мэты, на якія яны пералічваліся.

А гэта вельмі істотна для справы, – падкрэсліў Валянцін Стэфановіч, – таму што паводле падатковага кодэксу, грашовыя сродкі, якія перадаюцца па дамоўленасці трэцім асобам, не падлягаюць падаткаабкладанню.

racyja.com

- у навінах

 

Зьвязаныя навіны:

09.09.2020 “На гвалт і катаванні быў загад”. Кіраўнік Праваабарончага цэнтра “Вясна” Алесь Бяляцкі прааналізаваў месяц, які пражыла краіна пасля выбараў

05.08.2020 “Усё гэта мне нагадвае нейкае дэжавю…” Дзевяць гадоў таму быў арыштаваны кіраўнік Праваабарончага цэнтра “Вясна” Алесь Бяляцкі

03.06.2020 Алесь Бяляцкі: Улады паказваюць, што не збіраюцца гуляць па правілах

07.05.2020 Алесь Бяляцкі: У Беларусі асноўны удар накіраваны на блогераў

09.04.2019 Алесь Бяляцкі: Пераслед незалежных СМІ у гэтым годзе толькі ўзмацніўся

21.03.2019 Алесь Бяляцкі: Няма ніякага сумневу, што справа Аюба Ціціева – палітычная

31.05.2018 Алесь Бяляцкі: Перакананы, што лідараў незалежнага прафсаюза не пасадзяць

30.03.2018 Алесь Бяляцкі: Рэпрэсіўныя механізмы працягваюць працаваць

22.03.2018 Алесь Бяляцкі: Улады зрабілі больш жорсткай тактыку рэпрэсій

28.12.2017 Алесь Бяляцкі: Гэта быў няпросты і досыць трывожны год

Іншыя палітычныя вязьні

  • Іван Крук
  • Юлія Чыгір
  • Барыс Гарэцкі