Алесь Бяляцкі просіць падтрымаць інтэрнэт-архіў “Вытокі”

Палітзняволены кіраўнік праваабарончага цэнтру “Вясна” Алесь Бяляцкі нават у калоніі цікавіцца стварэннем і працай інтэрнэт-архіву “Вытокі”. Да свайго арышту, на волі ён быў адным з ініцыятараў стварэння гэтага праекту.

Пра тое, што цікавасць Бяляцкага да гэтага архіву не знікла, сведчыць ліст ад яго, які атрымала праваабаронца Алена Лапцёнак. Зняволены праваабаронца прачытаў аб дзейнасці інтэрнэт-архіву “Вытокі” у газетах, якія атрымлівае, і заклікае грамадскасць падтрымаць гэты праект.

Алена Лапцёнак:

– Алесь узрадаваны, што ёсць інфармацыя пра «Вытокі», таму што грамадскі віртуальны архіў – гэта супольная ініцыятыва «Вясны», «Дыярыюша», Асамблеі і «Супольнасці». Алесь прыкладаў намаганні, каб гэты вэб-сайт запрацаваў. І ён просіць, каб усе, хто можа, падтрымалі архіў. Цікавіць усё, што датычыць актыўнасці падзеяў і таго, што было вакол іх: лісты, фота, абвесткі, пратаколы, рэзалюцыі, улёткі, самвыдат, успаміны.

Як сказала Алена Лапцёнак, вельмі важна, каб матэрыялы, якія захоўваюцца ў людзей, не губляліся з цягам часу, а траплялі ў гэты архіў.

racyja.com

- у навінах

 

Зьвязаныя навіны:

09.09.2020 “На гвалт і катаванні быў загад”. Кіраўнік Праваабарончага цэнтра “Вясна” Алесь Бяляцкі прааналізаваў месяц, які пражыла краіна пасля выбараў

05.08.2020 “Усё гэта мне нагадвае нейкае дэжавю…” Дзевяць гадоў таму быў арыштаваны кіраўнік Праваабарончага цэнтра “Вясна” Алесь Бяляцкі

03.06.2020 Алесь Бяляцкі: Улады паказваюць, што не збіраюцца гуляць па правілах

07.05.2020 Алесь Бяляцкі: У Беларусі асноўны удар накіраваны на блогераў

09.04.2019 Алесь Бяляцкі: Пераслед незалежных СМІ у гэтым годзе толькі ўзмацніўся

21.03.2019 Алесь Бяляцкі: Няма ніякага сумневу, што справа Аюба Ціціева – палітычная

31.05.2018 Алесь Бяляцкі: Перакананы, што лідараў незалежнага прафсаюза не пасадзяць

30.03.2018 Алесь Бяляцкі: Рэпрэсіўныя механізмы працягваюць працаваць

22.03.2018 Алесь Бяляцкі: Улады зрабілі больш жорсткай тактыку рэпрэсій

28.12.2017 Алесь Бяляцкі: Гэта быў няпросты і досыць трывожны год

Іншыя палітычныя вязьні

  • Тацяна Цішкевіч
  • Іван Шыла
  • Анатоль Паўлаў
  • Аляксандар Васільеў
  • Юрый Рубцоў