Улады не далі сустрэць Паўла Севярынца

Родныя, сябры, паплечнікі і прадстаўнікі медыяў меркавалі сустрэць палітычныга вязьня ля брамы спецкамендатуры ў вёсцы Куплін (Пружанскі раён Берасьцейскай вобласьці), дзе Павал адбываў тэрмін, раніцай 19 кастрычніка. Але сустрэча была сарваная адміністрацыяй. Як паведаміла а 6-й раніцы “Радыё Свабода”, Севярынца вызвалілі раней — ужо ўначы. Паўла адвезьлі на чыгуначную станцыю і пасадзілі на цягнік да Менску.

Літаральна праз пару гадзін былі затрыманыя некалькі журналістаў, якія прыехалі здымаць вызваленне Паўла і браць у яго інтэрв’ю, — Ягор Маёрчык, Сяргей Гудзілін, Алесь Пілецкі, Аляксандр Васюковіч, Барыс Гарэцкі. Гэта здарылася ўжо на чыгуначным вакзале ў Менску, куды прыбыў цягнік Паўла. Дакладная колькасьць затрыманых пакуль невядомая.

У пастарунак павезьлі таксама паплечніка Севярынца па БХД Віталя Рымашэўскага, які трымаў прамову на пероне.

Паведамляецца таксама, што на Прывакзальнай плошчы вельмі шмат міліцэйскага спецназу (АМАПу).

Іншыя палітычныя вязьні

  • Павал Мажэйка
  • Павал Сырамолатаў
  • Арцём Грыбкоў