Алесь Бяляцкі ў турме піша чарговую кнігу

Да выдання рыхтуецца кніга публіцыстыкі і ўспамінаў палітзняволенага кіраўніка праваабарончага цэнтра “Вясна” Алеся Бяляцкага.

У яе ўвойдзе ў асноўным напісанае за кратамі. Па словах укладальніцы кнігі Паліны Сцепаненкі, новая кніга будзе лагічным працягам ужо выйшаўшага ў гэтым годзе зборніка “Асвечаныя беларушчынай”:

– “Асвечаныя беларушчынай” была выключна літаратуразнаўчай кнігай. А гэта будуць успаміны пра грамадска-палітычную дзейнасць Алеся Бяляцкага, пра Віктара Івашкевіча зараз ён пачаў пісаць, пра тыя часы, калі ён быў у антыкамуністычным моладзевым падполлі, а таксама пра праваабарончую дзейнасць, пра тое, як паўставала “Вясна”. Яшчэ там будуць сабраныя ўсе інтэрв’ю.

Па словах Паліны Сцепаненкі, кніга выйдзе ў будучым, 2014-ым годзе. Зараз ідзе завяршальная праца над гэтым вялікім выданнем, якое складзе больш чым 500 старонак. У працы бярэ ўдзел і сам Алесь Бяляцкі, які рэдагуе матэрыялы па перапісцы.

racyja.com

- у навінах

 

Зьвязаныя навіны:

09.09.2020 “На гвалт і катаванні быў загад”. Кіраўнік Праваабарончага цэнтра “Вясна” Алесь Бяляцкі прааналізаваў месяц, які пражыла краіна пасля выбараў

05.08.2020 “Усё гэта мне нагадвае нейкае дэжавю…” Дзевяць гадоў таму быў арыштаваны кіраўнік Праваабарончага цэнтра “Вясна” Алесь Бяляцкі

03.06.2020 Алесь Бяляцкі: Улады паказваюць, што не збіраюцца гуляць па правілах

07.05.2020 Алесь Бяляцкі: У Беларусі асноўны удар накіраваны на блогераў

09.04.2019 Алесь Бяляцкі: Пераслед незалежных СМІ у гэтым годзе толькі ўзмацніўся

21.03.2019 Алесь Бяляцкі: Няма ніякага сумневу, што справа Аюба Ціціева – палітычная

31.05.2018 Алесь Бяляцкі: Перакананы, што лідараў незалежнага прафсаюза не пасадзяць

30.03.2018 Алесь Бяляцкі: Рэпрэсіўныя механізмы працягваюць працаваць

22.03.2018 Алесь Бяляцкі: Улады зрабілі больш жорсткай тактыку рэпрэсій

28.12.2017 Алесь Бяляцкі: Гэта быў няпросты і досыць трывожны год

Іншыя палітычныя вязьні

  • Сяргей Скрабец
  • Павал Севярынец
  • Андрэй Гайдукоў