Павел Севярынец: Сістэма можа пакараць смерцю невінаватага чалавека

Сустаршыня партыі Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Павел Севярынец катэгарычна супраць смяротнага пакарання, як і астатнія кіраўнікі партыі. Хаця не ўсе сябры партыі за адмену смяротнага пакарання, кажа Павел Севярынец.

– Тым больш мы супраць смяротнага пакарання пры сённяшняй сістэме. Бо сённяшняя сістэма можа абвінаваціць і пакараць смерцю любога невінаватага, ў тым ліку, чалавека. Мы бачылі прыклад справы Канавалава-Кавалёва… за што забілі Кавалёва – дагэтуль незразумела.

У Беларусі праходзіць “Тыдзень супраць смяротнага пакарання” у межах кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі”, якая дзейнічае з 2009 году. Мэта кампаніі – спыненне смяротнай кары ў краіне і далучэнне Беларусі да агульнаеўрапейскіх каштоўнасцяў.

Spring96

 

Зьвязаныя навіны:

Іншыя палітычныя вязьні

  • Тацяна Цішкевіч
  • Аляксандар Казулін
  • Сяргей Башарымаў
  • Павал Вінаградаў
  • Зьміцер Буланаў