Лісты Мікалая Аўтуховіча доўга вывучаюць цэнзары

Пасля таго, як Аляксандр Сезень з Ваўкавыску накіраваў адкрыты ліст да Мікалая Аўтуховіча ў незалежныя ды дзяржаўныя СМІ, ён атрымаў адказ ад палітвязня. Па яго словах, да гэтага тры тыдні ніякіх вестак ад Мікалая Аўтуховіча не было, што падалося дзіўным:

– Я атрымаў два лісты ад Мікалая. Лісты прыйшлі адразу ў адзін дзень, з вялікай затрымкай. Іх, напэўна, доўга чыталі цэнзары. Я думаю, што наўмысна робіцца затрымка гэтых лістоў.

Былы прадпрымальнік з Ваўкавыску, ветэран вайны ў Афганістане Мікалай Аўтуховіч знаходзіцца ў няволі з 8 лютага 2009 года. Асуджаны на 5 гадоў і 2 месяцы.

racyja.com

Іншыя палітычныя вязьні

  • Уладзімер Яроменак
  • Кацярына Салаўёва
  • Славамір Адамовіч
  • Алег Корбан
  • Уладзімер Плешчанка