Парфянкова могуць адправіць у лячэбна-працоўны прафілякторый

Як мяркуе у інтэрвію Радыё Свабода праваабаронца Наста Лойка, былога палітвязьня вывезьлі з турмы на Акрэсьціна ў Першамайскі РУУС, адкуль яго могуць адправіць на лекаваньне ў ЛПП. Васіль Парфянкоў разам з Уладзімерам Яроменкам быў асуджаны на 5 сутак арышту і меў выйсьці на волю 21 верасьня. Аднак сёньня супрацоўнікі турмы адмовіліся прыняць для яго перадачу, прынялі толькі для Яроменка.

На думку праваабаронцы Насты Лойкі, калі яго сапраўды хочуць накіраваць у лячэбна-працоўны прафілякторый, сёньня павінен адбыцца суд. Аднак гэта можа быць і нейкая новая крымінальная ці адміністрацыйная справа супраць былога палітвязьня.

Раней на Васіля Парфянкова і Ўладзімера Яроменка былі заведзеныя крымінальныя справы «за парушэньне прэвэнтыўнага нагляду». Яроменак быў асуджаны на тры месяцы арышту і павінен адбываць пакараньне пасьля разгляду касацыйнай скаргі. На Парфянкова справу завялі яшчэ раней, але да гэтага часу яе не перадалі ў суд.

svaboda.org

Іншыя палітычныя вязьні

  • Тацяна Елавая
  • Уладзімер Кудзінаў
  • Мікалай Аўтуховіч