Фюле: Любы дыялёг — пасьля вызваленьня і рэабілітацыі палітвязьняў

Эксклюзыўнае інтэрвію Армянскай службы Радыё Свабода з эўракамісарам па справах пашырэньня Штэфанам Фюле. У інтэрвію ён заявіў што першым крокам да любой супрацы зь Беларусьсю павінна быць вызваленьне і рэабілітацыя палітвязьняў:

«Калі вы мяне спытаеце, ці хачу я бачыць прагрэс у Беларусі, адказ будзе вельмі ясны — так, я хачу бачыць прагрэс. Але цяпер я бачу шанец на прагрэс, ёсьць пэўныя сыгналы. Міністар замежных справаў Уладзімер Макей быў тут. Гэта была добрая справа. Я павінен сказаць, што ён даў пэўныя канструктыўныя прапановы па Ўсходнім партнэрстве. І я думаю, што далейшы ўдзел важны для Эўразьвязу і для Беларусі.

Добрая дыскусія пра дыялёг па мадэрнізацыі. Магчымасьць для уладаў узяць удзел разам з грамадзянскай супольнасьцю ў гэтым вельмі важным дыялёгу па мадэрнізацыі Беларусі з дапамогай Эўразьвязу.

Але іншая справа — гэта лёс палітвязьняў. Любое адкрыцьцё можа быць дзеля Беларусі, але гэта залежыць ад вызваленьня і рэабілітацыі палітвязьняў. І гэта вельмі ясная палітыка Эўразьвязу, і я вельмі спадзяюся, што гэтыя сыгналы напярэдадні саміту ў Вільні не акажуцца ўпушчанай магчымасьцю для Беларусі.

Таму што калі ён хочуць нейкі мэсыдж ад мяне, вось ён: вы рухаецеся ў справе палітвязьняў, а мы тады запускаем паўнамаштабныя праграмы з вашай краінай дзеля яе мадэрнізацыі».

 

Зьвязаныя навіны:

Іншыя палітычныя вязьні

  • Віталь Мацукевіч
  • Аляксандар Баразенка
  • Васіль Парфянкоў
  • Тацяна Цішкевіч