Чэшская cтудэнтка перавяла грошы беларускім палітвязням

Навучэнка пражскай гімназіі перавяла сродкі на дабрачынны рахунак у падтрымку ахвяр палітычных рэпрэсій у Беларусі.

Тэрэза Райхелава перамагла ў конкурсе Бібліятэкі Вацлава Гаўла на лепшае вучнёўскае эсэ на тэму «Як вы ўяўляеце сабе будучага чэшскага прэзідэнта?» І перавяла на дабрачынны рахунак, створаны для падтрымкі ахвяр палітычных рэпрэсій у Беларусі 15000 чэшскіх крон (780 даляраў), паведамляе сайт «Грамадзянская Беларусь».

«Да пастановы ахвяраваць сваю ўзнагароду за перамогу ў літаратурным конкурсе на падтрымку беларускага дысідэнцкага руху мяне падштурхнуў праваабарончы цэнтр, які быў выбраны ў выніку збегу акалічнасцяў: незадоўга дагэтуль рэжым Лукашэнкі канфіскаваў іх офіс, а я не разлічвала на атрыманне гэтых грошай, таму мне гэта здалося лагічным крокам», – зазначыла Тэрэза Райхелава.

Нагадаем, у папраўчых установах Беларусі адбываюць пакаранне 10 палітвязняў.

Фота: civicbelarus.org

 

Зьвязаныя навіны:

Іншыя палітычныя вязьні

  • Мікалай Аўтуховіч
  • Артур Фінькевіч
  • Аляксей Бондар
  • Натальля Радзіна
  • Павал Шарамет