Франак Вячорка: Сыстэма недаацэньвае людзей, якіх нельга купіць, зламаць, або запалохаць

Франак Вячорка, бадай першы палітжаўнер ў Беларусі ў інтэрв’ю palitviazni.info выказаў меркаваньне, што сёньня ўсё закрытыя ўстановы краіны, куды кідаюць апанентаў рэжыму, па сваёй сутнасьці аднолькавыя. Бо іх галоўны сэнс не перавыхаваць, але зламаць чалавека. Супрацоўнікі гэтых ўстановаў маюць ў сваіх дзеяньнях амаль неабмежаваныя паўнамоцтвы.

Франак Вячорка: Ім даюць пэўны картбланш на любыя дзеяньні. Менавіта ламаньне нязгодных, подкуп, шантажу. Стасуючы не толькі савецкія сталінскія мэтады, але таксама і ціск на блізкіх. Мяне асабіста ламалі праз ціск на блізкіх і родных. Не вербавалі, але столькі разоў ціснулі на маю дзяўчыну, на яе бацькоў. Часам нават было жаданьне апусьціць рукі, падавалася, што сытуацыя проста без выхаду. Вербавалі маіх сяброў. У войску ж наўпрост маім саслужыўцам забаранялі са мной размаўляць. А тым, хто аслухоўваўся, проста каралі ноччу дзяды, зьбівалі за зносіны з „апазыцыянэрам”, як мяне называлі ў войску. А што да турмаў, то як распавядалі Зьміцер Давшкевіч, Андрэй Саньнікаў, Алесь Міхалевіч – дык гэта амаль што тое ж самае. Бо гэта сутнасьць рэжыму. І праяўляецца ён галоўным чынам ў такіх „закрытых ўстановах”. Там гэта прсота больш насычана. Усе мэтады і рэпрэсіі. У звычайным паўсядзённым жыцьці мы гэтага не заўважаем, а вось ў войску, калі я трапіў, гэта было жахліва, бо было скандэнсавана ў адным месцы і паўтара года моцнага ціску істотна падкасілі маё здароўе, мой псыхаэмацыйны стан. А што можна тады сказаць пра людзей, якія ізаляваныя гадамі і церпяць ў турмах, ў ізаляцыі. І гэта страшна нават ўявіць. Мы ж проста недаацэньваем ўмовы гэаіе сыстэмы. Але і сыстэма з свайго боку недаацэньвае ідэйнасьць людзей, якіх нельга купіць, запалохаць, ці зламаць. У войску ж ў мяне быў адзін прынцып – „не вер, не бойся, не прасі”. Я яго пастаянна паўтараў і можа таму ўдалося ўсё гэта ператрываць і перажыць.

– Перадусім ціск чыніцца ў адноіснах да маладзёнаў, якія прыходзяць ў арганізацыі і жадаюць нечым займацца карысным для краіны. У выніку атрымліваецца, што ў краіне, ў межах барацьбы з іншажумствам цалкам выпальваецца поле для любой ініцыятывы. Да чаго гэта можа прывесьці?

Франак Вячорка: Моладзь заўсёды была і ёсьць актыўная. Таму збоку ўладаў відавочна жаданьне нэйтралізаваць перадусім тых, хто вылучаецца, хто мае лідарскія здольнасьці і можа весьці за сабою іншых людзей і арганізацыі. І мы бачым, што за апошнія гады не зьявілася аніводнае моладзевае арганізацыі. Тыя хто ёсьць – гэта тыя самыя назвы і тыя самыя твары. Была спроба падчас крызысу ўлетку 2011 году стварыць рух. Але скончылася ўсё гэта арыштамі і спробамі ўламаньня ў кватэры юнакоў, якія арганізоўвалі суполкі. Але я перакананы, што ў лады ў бліжэйшы час проста страцяць кантроль за сытуацыяй ў краіне. Бо людзі на вуліцах проста настолькі абураныя. Я бачу, што ўжо няма падзелу, як раней, пакаленьняў на малодшае і старэйшае. Дзе моладзь выступала за перамены, а старэйшыя за стабільнасьць. І цяпер моладзь становіцца рухавіком зьменаў. І супольна са старэйшым пакаленьнем, якое зьяўляецца носьбітам мудрасьці адбудуцца зьмены ў краіне.

– А што, на Вашу думку, стане перадумовай, каб зьнішчыць старх у грамадстве і адбыліся зьмены?

Франак Вячорка: Мне падаецца, што ў грамадстве паннуе не на столькі старх, колькі яшчэ горшая рыса: абыякавасьць. І гэта патрэбна пераадолець. Толькі тады, калі навакольным не будзе абыякавы лёс палітвязьняў, якія ж і пакутуюць менавіта дзеля гэтых жа людзей, то гэта будзе першы крок. Канечне, вельмі неабходна і наяўнасьць альтэрнатывы. Прычым не толькі персанальную, але таксама і ідэйную альтэрантыву, каштоўнасную. Якая была б для людзей бліжэйшая, чым дактрына прасавецкага лукашызму. Патрэбны крэатыўныя і новыя ідэі для грамадства. Яшчэ адзін момант – патрэбна салідарансьць як ўнутры краіны, так і за яе межамі. Я, напрыклад, сустракаўся з сваімі саслужыўцамі, якія чамусьці перакананы, што няма неабходнасьці выхаду на Плошчы, бо іх ніхто не падтрымае за мяжой, што нібыта мы там абсалютна нікому не патрэбныя. У людзей ёсьць адчуваньне, што іх „кінуў” Захад, Эўропа. І гэта трэба пераламаць, хацелася б, каб ў Эўропе ведалі пра нас і дапамагалі нам.

– Адначасна Эўразьвяз, Захад салідарныя з Беларусьсю. Але на палітычным ўзроўні вядзецца гандаль вязьнямі сумленьня. Як гэта магчыма зьмяніць і ці можна казаць, што ў краіне існуюць „былыя палітвязьні”, бо працэсу раэбілітацыі ў краіне ўлада не жадае праводзіць?

 Франак Вячорка: Не, не пагаджаюся з такім сьцьверджаньнем. Бо ўся краіна працягвае знаходзіцца ў закладніках. У закладніках ад маразматычных, непраказальных дзеяньняў, крокаў аднаго чалавека. Тыя, хто нібы выходзяць на свабоду – яе не атрымліваюць нават пасьля турмы. Іх прывяваюць рознымі заканадаўчымі нормамі, патрабаваньнямі адзначацца, да іх прыходзяць міліцыянты, кантралюецца іх жыцьцё. Гэта сёньня тычыцца Паўла Вінаградава, гэта адбываецца са Зьмітром Дашкевічам, так было з Ірынай Халіп. Я думаю, што нават тыя, хто вымушаны зьязджаь за мяжу, таксама не да канца маюць свабоду, бо яны ўсё адно зьвяаныя зь Беларусьсю. У іх засталіся ў краіне нейкія абавязкі, прыхільнікі. І таму яны таксама не могуць сказаць, што вольныя і на свабодзе. Свабода будзе толькі тады, калі ў Беларусі не будзе страху. Страху ў бацькоў за дзяцей, што яны беларускамоўныя і навучаюцца на сваёй мове. Таксама тады, калі ты выйдзешш на вуліцу і свабодна агучыш сваю пазыцыю. І цябе за гэта не пакараюць, калі КДБэшнікі не будуць палохаць за гэта. Свабода будзе тады, калі не трэба будзе плаціць сто даляраў за выезд з краіны. Вось тады ў Беларусі і не будзе палітвязьняў

 

Зьвязаныя навіны:

Іншыя палітычныя вязьні

  • Уладзімер Сяргееў
  • Алесь Міхалевіч
  • Аксана Новікава