Бяляцкага, Статкевіча і Лобава намінавалі на прэмію Еўразвязу разам са Сноўдэнам

Беларускія палітвязні апынуліся сярод кандыдатаў на прэмію імя Сахарава, якую Еўразвяз уручае за дасягненні ў барацьбе за дэмакратыю і правы чалавека.

Пра гэта паведаміў дэпутат Еўрапарламенту ад Польшчы Марэк Мігальскі. Ён растлумачыў, што беларускіх палітвязняў сярод прэтэндэнтаў будуць рэпрэзентаваць трое зняволеных, якія ўсцяж знаходзяцца за кратамі. Гэта кіраўнік праваабарончага цэнтру «Вясна» Алесь Бяляцкі (4,5 года калоніі ўзмоцненага рэжыму), экс-кандыдат на прэзідэнцтва Мікола Статкевіч (6 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму) і актывіст «Маладога фронту» Эдуард Лобаў (4 гады зняволення). Паводле праваабарончага цэнтру «Вясна», у Беларусі засталося 10 палітвязняў.

Узнагарода імя Сахарава ўручаецца з 1988 года. Сёння – апошні тэрмін падаць кандыдатуры. Права вылучаць прэтэндэнтаў маюць палітычныя фракцыі Еўрапарламенту або групы, якія налічваюць не менш як 40 дэпутатаў.

Ужо вядома, што 3 фракцыі: Еўрапейская народная партыя, Еўрапейскія кансерватары ды Альянс лібералаў і дэмакратаў за Еўропу – прапанавалі ўзнагародзіць прэміяй Малалу Юсафзай, 16-гадовую жыхарку Пакістану, якая стала сімвалам змагання за правы дзяцей ды жанчын у ісламскіх краінах. Летась дарогаю са школы яе абстралялі талібы, параніўшы ў галаву і шыю. Пасля рэабілітацыі дзяўчына працягвае навучанне ў Брытаніі.

«Зялёныя», у сваю чаргу, намінавалі Эдўарда Сноўдэна, які перадаў журналістам інфармацыю пра тое, як амерыканскія і еўрапейскія спецслужбы ўсталявалі татальны кантроль за карыстальнікамі інтэрнэту.

Мінулымі гадамі прэмію Сахарава атрымлівалі ўдзельнікі Арабскай вясны, былы прэзідэнт ПАР і змагар з апартэідам Нэлсан Мандэла, лідар руху «За свабоду!» Аляксандр Мілінкевіч і былы генеральны сакратар ААН Кофі Анан.

Сёлетні пераможца будзе вядомы ў кастрычніку, а ўрачыстае ўзнагароджанне пройдзе ў лістападзе на пленарнай сесіі Еўрапарламенту ў Страсбуры.

belsat.eu

, , - у навінах

 

Зьвязаныя навіны:

13.11.2017 Мікалай Статкевіч: Справа можа дайсці нават да пасадкі ў турму

24.10.2017 Сяргей Скрабец: Сэнсу ў акцыях не бачу, але ў душы пратэстоўцаў падтрымліваю

04.10.2017 Алесь Бяляцкі: “Справа прафсаюзаў” не паспрыяе паляпшэнню палітычных і эканамічных стасункаў з Захадам

23.09.2017 Мікола Статкевіч: Найперш за краты кідаюць патрыётаў сваёй краіны

06.07.2017 Алесь Бяляцкі: Спадзяёмся, што наш голас будзе пачуты

23.05.2017 “Цалкам рэальна, што некаторых фігурантаў “справы патрыётаў” могуць асудзіць…”

24.02.2017 Мікалай Статкевіч: Ёсць чырвоная рыса, за якую не можам перайсці ні мы, ні ўлада

30.01.2017 Мікалай Статкевіч: Сёння ўлады не могуць сабе дазволіць раскідаць усіх па турмах…

06.09.2016 Былыя палітвязні рыхтуюцца да акцыі “Вярні выбары”

23.08.2016 Былы палітвязень Мікалай Статкевіч на гадавіну свайго вызвалення адкаркаваў армянскі каньяк 1968 году

Іншыя палітычныя вязьні