Статкевіч перадаў прывітанне “артылерыстам”, якія зладзілі для яго феерверк

Жонка палітвязня Міколы Статкевіча атрымала ліст з магілёўскай турмы.

Экс-кандыдат у прэзідэнты на выбарах 2010 года перадае прывітанне «артылерыстам», якія зладзілі феерверк у ягоны дзень нараджэння, піша «Салідарнасць».

Нагадаем, салют над магілёўскай турмой зрабілі дэмакратычныя актывісты, якія такім чынам адзначылі 57-ы дзень нараджэння Статкевіча і нагадалі яму, што ён не забыты.

— Мяне супакойвае, што праблем са здароўем у Міколы зараз няма, — распавяла «Салідарнасці» Марына Адамовіч. — Пасля таго, як я расказала журналістам пра тое, што ён не атрымлівае лістоў, сітуацыя выправілася. Да яго дайшлі каля сотні віншаванняў з днём нараджэння. З тысячы паштовак, адпраўленых у межах кампаніі, якая ладзілася офісам еўрадэпутата Марэка Мігальскага, дайшла толькі адна.

gazetaby.com

 

Іншыя палітычныя вязьні

  • Эніра Браніцкая
  • Анатоль Шумчанка
  • Зьміцер Паліенка
  • Павал Красоўскі
  • Леанід Сьвецік