Анатоль Лябедзька: Наша галоўная зброя – гаварыць праўду і не баяцца

Чаго болей – праўды, ці ўсё ж мастацкай думкі ў творы “108 дзён і начэй у засьценках КДБ”, які публікуецца ў сеціве пад аўтарствам Анатоля Лябедзькі, старшыні палітрады АГП? Як грамадскасьць павінна рэагаваць на зьвесткі пра катаваньні палітычных вязьняў ў турмах, пра гэта для palitviazni.info разважае Анатоль Лябедзька.

– Анатоль Лябедзька: Сам па сабе твор, які зараз друкуецца на старонцы Радыё свабода – гэта па-сутнасьці турэмны дзёньнік, мае нататкі, падчас знаходжаньня ў СІЗА КДБ і таксама тое, што я напісаў ўжо на парцягу трох тыдняў, пасьля вызваленьня з “амэрыканкі”.

– Як Вы самі хаактарызуеце кнігу: гэта болей мастацкі твор, ці ўсё ж дакументальны?

– Анатоль Лябедзька: Тут, напэўна, хай кожны вырашае для сябе асабіста. Мне ўжо не раз казалі, што гэта болей мастакі твор, але фактура, падзеі, асобы – гэта рэальнасьць, тое, што сапраўды мела месца і адбылася за кратамі СІЗА КДБ пасьля прэзідэнцкіх выбараў.

– Ці не было нейкай перасьцярогі пры публікацыі кнігі? Тое, што мела месца, тое, што Вы апісваеце – часта проста немагчыма ўявіць ў 21 веку ў краіне, якая знаходзіцца амаль ў цэнтры Эўропы.

– Анатоль Лябедзька: Канечне, я стаяў перад досыць складным вырабам. Але што ж зробіш? Мы досыць часта стаім перад нейкім выбарам, часам ў дробязях, часам ў больш важкіх рэчах. Але цяпер я перакананы, што зрабіў правільную справу. Так, нават да гэтага часу многія сядзельцы “амэрыканкі” досыць асьцярожныя ў некаторых сваіх выказваньнях, часта не ўзгадваюць некаторыя падзеі. І я разумею чаму: словы могуць выклікаць неадэкватную рэакцыю ў не зусім адэватных людзей, пра якіх я пішу. Але праўда павінна быць агучаная. Прынамсі гэта павялічыць шанец хоць нейкім чынам, што аналагічная сытуацыя не паўторыцца ў будучыні. Ці хаця б зьменьшыць гэта. Ці атрымаецца дасягнуць гэтай мэты – невядома, пакажа толькі час. А рэальныя пагрозы заўсёды існуюць ў Беларусі, асбаліва для тых, хто займаецца палітыкай.

– І такіх прыкладаў досыць шмат, нават цяпер, праз больш, чым праз два з паловаю гады пасьля апошніх прэзідэнцкіх выбараў у турмах застаюцца кандыдаты на прэзідэнта. Мы маем некатоыя зьвесткі, што катаваньні ў турмах працягваюцца нават пасьля шэрагу публікацыяў і агучваньняў катаваньняў ў засьценках турмаў, СІЗА.

 – Анатоль Лябедзька: Асноўная праблема цяпер заключаецца ў тым, што нам, беларусам, бракуе салідарнасьці. Таму што сапраўды, вельмі моцная салідарнасьць за мурамі гэтых сьценаў і кратамі. Найбольш крытычная частка нашага бізнэсу, якую я сустракаў, таксама знаходзіцца ў “амэрыканцы”. Але сытуацыя выглядае такім чынам, што нам ўсім патрэбна прайсьці “амэрыканку” для таго, каб сапраўды зразумець, што адбываецца ў краіне. Толькі тады зьнікне пазыцыя “мая хата з краю”, зьнікне абыякавасьць і зьявіцца салідрнасьць. Але яшчэ таксама пра гэта трэба казаць, пісаць, інфармаваць. Я разумею, што адна кніга нічога не вырашае. Але кансалідацыя высілкаў тых, хто прашоў розўныя сьпецўстановы: “амэрыканку”, Акрэсьціна, Валадарку, турмы – то гэта ўвогуле будзе вялізаная сіла. І калі мы не будзем маўчаць, або гаварыць пра гэта толькі на кухні, а падчас сустрэчаў, прэсавых канферэнцыяў, падчас выбарчых кампаніяў, то плён будзе значна большы. Канечне, да ўсяго дадаецца праблема распаўсюду інфармацыі. Але і пра гэта таксама трэба як мага болей і шырока гаварыць.

– Сытуацыя з правамі чалавека досыць складаная. Але калі прасачыць на палітычнай мапе, то можам пераканацца, што дыктатуры існуюць ў шматлікіх краінах сьвету. Там таксама існуюць палітычныя вязьні. Але вось толькі што да гандлю палітычнымі вязьнямі – т о такое амаль нідзе не сустракаецца і не выкарыстоўваецца, апрача як рэжымам Лукашэнкі. Чаму такое мае месца, на Вашу думку?

– Анатоль Лябедзька: Тут ўсё залежыць ад фармулёвак. Я лічу, што наўпроста такога бартэру не існуе. Але калі мы будзем разьбірацца дасканала, то атрымліваецца, што фактычна такая зьява мае месца. Канечне, ніхто не афармляе такія дамоўленасьці юрыдычна, але фактычна гэта мы бачым, што ўлады пераўтвараюць людзей ў тавар, якім яны гандлююць. І, на жаль, міжнародная супольнасьць прымае гэтыя правілы. Сама гульня вядзецца перадусім ў палітычных кулюарах, дзе палітвязьні і пераўтвараюцца  ў прадмет бартэру. І на жаль гэта рэчаіснасьць. Я думаю, што найважней – агучваць, выносіць такія моманты. Людзі, перадусім за мяжой Беларусі, замежныя грамадзяне, эксьперты, якія займаюцца нашай краінай, паівнны ведаць пра гэтую практыку. Я думаю, што гэта дапаможа міжнароднай супольнасьці лепш зразумець прыроду беларускага рэжыму.

 

Зьвязаныя навіны:

Іншыя палітычныя вязьні

  • Яраслаў Грышчэня
  • Ігар Корсак
  • Сяргей Парсюкевіч