20 жніўня суд Першамайскага раёна Менску вынес прысуд маладафронтаўцу Уладзімеру Яроменку: тры месяцы арышту. Напярэдадні пракурор запатрабаваў пакараць актывіста арыштам цягам 6 месяцаў. Яроменка вінавацілі ў парушэнні ўмоваў прэвентыўнага міліцэйскага нагляду (арт. 421 КК РБ).
За паўгадзіны да пачатку судовага разгляду справы ля будынку суда ўжо сабралася купка моладзі — група падтрымкі Уладзя Яроменка. Найперш аказаць маральную падтрымку прыйшлі маладафронтаўцы разам з Настай Дашкевіч. Хутка да іх далучыліся Павал Вінаградаў, Міхаіл Пашкевіч, Андрэй Дзмітрыеў, Юлія Сьцяпанава. “А дзе палітыкі?” — жартам запытваў “групу падтрымкі” Вінаградаў. “А вось і палітыкі!” — адказалі яму. Ля суда ў гэты момант з’яўвіўся першы палітык з больш “дарослага” пакалення — старшыня АГП Анатоль Лябедзька. “А дзе міліцыя?” — працягваў задаваць пытанні лідэр блізкай МФ па духу моладзевай арганізацыі. Але міліцыі, у сэнсе блізкага “хапуна”, не назіралася — толькі прайшлі па сваіх справах два-тры міліцыянты з суда.
Сам Уладзь Яроменак трымаўся спакойна, адказваў на пытанні журналістаў упэўнена. Па прызнанні актывіста, чальцы ягонай сям’і, і асабліва жонка, перажываюць за ягоны будучы арышт нашмат болей, чым ён. “У адрозненне ад іх, я ведаю, што мяне чакае, бо ўжо там, у турме, быў”, — сказаў Яроменак. Дарэчы, жонка палітвязьня, Валянціна, таксама прысутнічала ў судзе.
Гэтак жа спакойна малады чалавек выказаў думку, што яму, хутчэй за ўсё, прысудзяць паўгады арышту, бо пайшла тэндэнцыя асуджаць на такі тэрмін усіх палітычных “парушальнікаў”.
Паводле заканадаўства, ва Уладзя Яроменка ёсць 10 дзён для абскарджвання прысуду, чым ён і мае намер скарыстацца. “Вінаватым я сябе не лічу, — заявіў У. Яроменак у размове з карэспандэнтам palitviazni.info. — Канечне, буду абскарджваць прысуд”.
У той жа час, паводле прызнання Уладзя, ён “пачуваецца нармальна, бо рыхтаваўся да горшага”. Прысуд аказаўся больш мяккім, чым чакаў маладафронтавец, але, тым ня менш, судззя Леанід Ярмоленкаў ўсё ж прызнаў яго вінаватым у парушэннях.
Уладзімер Яроменак: “Вінаватым я сябе не прызнаю”
20.08.2013 Апублікавана ў Навіны
Уладзімір Яроменак - у навінах
Зьвязаныя навіны:
11.12.2013 Яроменак па дарозе ў вязьніцу: Перажываю за цяжарную жонку (відэа)
20.09.2013 Парфянкова могуць адправіць у лячэбна-працоўны прафілякторый
28.08.2013 Уладзь Яроменак: змагаюся за тое, каб людзі не ўцякалі з маёй краіны
20.08.2013 Уладзімер Яроменак: “Вінаватым я сябе не прызнаю”
22.07.2013 З Уладзя Яроменка ўзялі падпіску пра нявыезд
16.07.2013 “Вясна”: Парфянкова і Яроменка могуць прызнаць палітвязнямі
16.07.2013 На Уладзіміра Яроменка завялі крымінальную справу
22.11.2012 Уладзімір Яроменак: За год я правёў у турме тры месяцы
16.11.2012 Уладзімір Яроменак: У нас ёсць альтэрнатыва (відэа)