Севярынец: Ксёндз Лазар – чарговы закладнік

БХД пачала збор подпісаў каля касцёлаў і заклікае ўсіх каталікоў далучыцца – выйсці збіраць подпісы, спампаваўшы просты зварот з патрабаваннем вызваліць ксяндза Лазара, які можна знайсці ў сеціве і пад якім падпісалася ўжо больш за 1000 чалавек.

“Пасля справы Андрэя Гайдукова ніякай веры шпіёнскім справам КДБ няма. Гэта відавочна ўсім. Пасля выбухаў і справы з тэрактам відавочна, што ўсе зачыненые справы – гэта альбо фальсіфікацыя, альбо спосаб ціску на грамадства. Думаю, у гэтым выпадку мы маем і адно і другое. Трохі дзіўна, што маўчыць касцёл. Вядома, што ў выпадках, звязаных з крыміналам, дыпламатычна прамаўчаць, але тут жа рэжым. І гіерархі касцёла ведаюць, што ксёндз ні ў чым не вінаваты,” – кажа Павал Севярынец.

Севярынец лічыць, што разбірацца ва ўсіх падобных рэчах можна было б праз хатні арышт і падпіску аб нявыяздзе, што сёння нармальная практыка, калі справа тычыцца святароў. У любым грамадстве выказваецца вялікая павага да людзей, якія дбаюць пра чалавечыя душы.

“Безумоўна, збіраць подпісы трэба і электронныя, і каля саміх касцёлаў. Неабходна патрабаваць вызвалення Лазара, спадзяюся, што дойдзе і да выказванняў гіерархаў, таму што многія ксяндзы па ўсёй Беларусі задаюць пытанне: а што, калі гэта здарыцца са мной? Тут патрэбна хваля салідарнасці і патрабаванне безумоўнага вызвалення ксяндза. Думаю, што гэта чарговы закладнік. Патрэбны ён для перамоваў з Захадам ці для ціску на Ватыкан – справа дзясятая. І няхай не думаюць прадстаўнікі іншых канфесій і іншых сацыяльных групаў, што гэта тычыцца толькі касцёла,” – адзначае адзін з лідараў БХД.

На пытанне, што будзе з Лазарам у бліжэйшы час, Севярынец лічыць, што рэжым атрымаў досвед у захопе закладнікаў і цяпер ўдасканальвае яго. “Тое, што адбываецца з Лазарам, – гэта чарговы ўзровень. Гэта спосаб узяць у закладнікі свтятара, чалавека, які звязаны з непадпарадкаванай дзяржаве сацыяльнай супольнасцю, якая налічвае па розных ацэнках ад мільёна да паўтара мільёна чалавек у Беларусі. Лукашэнка так проста гэтага чалавека не аддасць. Гэта груба, але ў ягоным выпадку гэта працуе. Пакуль Лукашэнка не паставяць на месца, ён будзе гэта рабіць. А паставіць яго на месца можа беларускі народ, з божай дапамогай. Таму я думаю, што калі ў дзясятках, а то і сотнях парафіяў будуць збіраць подпісы за вызваленне ксяндза Лазара, то праігнараваць гэтую кампанію не здольны будзе нават Лукашэнка. Яму давядзецца выпусціць ксяндза без ўсялякіх умоў. Думаю, што калі б усе герархі пачалі такі збор подпісаў, альбо падтрымалі яго, то справа была б вырашана цягам некалькіх дзён”.

Павал таксама паведамляе, што БХД пачала збор подпісаў каля касцёлаў і заклікае ўсіх каталікоў далучыцца – выйсці збіраць подпісы, спампаваўшы просты зварот з патрабаваннем вызваліць ксяндза Лазара, які можна знайсці ў сеціве і пад якім падпісалася ўжо больш за 1000 чалавек.

belaruspartisan.org

Іншыя палітычныя вязьні

  • Ігар Аліневіч
  • Вячаслаў Сіўчык
  • Павал Севярынец
  • Аляксандар Баразенка
  • Павал Сырамолатаў