Статкевіч страціў прытомнасьць у камэры

Марына Адамовіч паведаміла ў сваім акаўнце на Фэйсбуку, што палітзьняволены Мікалай Статкевіч страціў прытомнасьць пасьля «аказанай дапамогі» ў санчастцы.

«Міколу амаль прымусова завялі ў суботу пад вечар у санчастку, дзе „знайшоўся“ павышаны ціск (па Статкевічу таномэтры правяраюць). Пасля „аказанай дапамогі“ яму стала горай, і назаўтра, калі ён проста ўпаў, дапамогу аказаць яму не сьпяшаліся на працягу 20 хвілін, калі сусед несупынна барабаніў у дзьверы», — напісала жонка палітзьняволенага.

svaboda.org

Іншыя палітычныя вязьні

  • Барыс Гарэцкі
  • Анатоль Лябедзька