Белыя рыцары

4 жніўня споўнілася два гады з дня арышту і фактычнага зняволення лідара праваабарончага руху Беларусі Алеся Бяляцкага. Чалавек, якога ведае фактычна ўвесь цывілізаваны свет, апынуўся за кратамі паводле выраку суда, які відавочна быў палітызаваным і вынік якога быў заранёў вызначаным. Калі ўжо была пачата крымінальная справа нібыта за нявыплату падаткаў, Алеся Бяляцкага выпускалі з краіны, ускосна нават падштурхоўвалі да гэтага. Калі б кіраўнік “Вясны” зрабіў такі крок, яго зразумела б пераважная бальшыня аднадумцаў і паплечнікаў, як мы разумеем многіх цяперашніх палітычных эмігрантаў, якім рэальна пагражала турма і якія пакінулі Беларусь. Мяркую, так думаў і сам Алесь Бяляцкі, свядома робячы свой выбар і асэнсоўваючы наступствы зняволення. Але ёсць людзі на гэтым свеце, якія дакладна ведаюць сваю місію і сваё прызначэнне. Перакананы, што калі Алесь Бяляцкі пастанавіў сабе змагацца за праўду да апошняга, ён думаў ня толькі пра сябе. Алесь Бяляцкі – гэта сапраўдны рыцар свабоды. Ён думаў і пра тых людзей – палітычных вязняў, якія ўжо былі за кратамі пасля Плошчы 2010 году, і пра тых людзей, якія былі на свабодзе, але маглі туды трапіць. Ён напэўна думаў і пра агульную беларускую сітуацыю, на якую, седзячы за мяжой, ён наўрад ці мог так уплываць. Ён зрабіў свой маральны выбар. Ён заставаўся ў Беларусі да канца і на самым працэсе яшчэ раз выразна і сваёй паставай і лагічнымі аргумантамі сцвердзіў сваю невінаватасць і адпаведна абсурднасць абвінавачвання. Ён цудоўна ўсведамляе свой высокі статус у сусветным праваабарончым руху. Ахвяруючы сваёй асабістай свабодай, Алесь Бяляцкі прыцягваў і прыцягвае далей увагу міжнародных структураў і арганізацый да грамадска-палітычнай сітуацыі ў Беларусі. А праваабарончы цэнтр “Вясна”, які стварыў з сябрамі і паплечнікамі Алесь Бяляцкі, дапамог ужо за сваю сямнаццацігадовую гісторыю тысячам без віны пацярпелым суграмадзянам. І працягвае сваю высакародную дапаможную місію надалей, фармуе беларускую салідарнасць і грамадзянскую супольнасць, нягледзячы на сістэмны пераслед у розных формах яго сябраў.

За апошні час мне прыйшло праз пошту некалькі лістоў – ад Алеся Бяляцкага, ад Зміцера Дашкевіча, ад Паўла Севярынца. Тры палітвязні, тры змагары, тры вернікі – прычым прадстаўнікі розных хрысціянскіх канфесій. Не перастаю здзіўляцца моцы і нязломнасці духу гэтых людзей, якія знаходзячыся ў зняволенні, працягваюць натхняць іншых, усіх нас, якія жывуць і працуюць у значна больш камфортных умовах. У сваіх лістах яны часта спасылаюцца на евангельскія тэксты, якія сілкуюць іх дух. Увогуле, усе нашы дванаццаць палітвязняў, якія зараз у турмах – гэта сапраўдныя апосталы духу, белыя рыцары нашай свабоды. У гэтым была магчымасць пераканацца неаднаразова, гэта ціхія, але выразныя героі, якія ратуюць гонар нацыі, што ў сваёй пераважнай бальшыні пагрузла ў крывадушнасці і абыякавасці, у хцівасці і злоснасці, у зайздрасці і прыстасаванстве. Ратуюць гонар нацыі, што ніяк не можа ў сваёй крытычнай масе адрозніць свайго і сапраўднага ад чужынскага і фальшывага.

А дзяржаўная ўлада, якой бы магутнай яна не здавалася, заўсёды прайграе тым каго яна несправядліва пераследуе, чым бы не скончылася зняволенне гэтых мужных людзей. Таму ёсць шматлікія прыклады з гісторыі – даўняй і найноўшай. Ва ўлады ёсць толькі адно выйсце хоць неяк уратаваць сваё аблічча – гэта неадкладна выпусціць палітычна зняволеных і поўнасцю іх рэабілітаваць. Наўрад ці ўлада на гэтае здольная, хоць на гэтым свеце здараецца ўсялякае.

Беларусь – вялікая краіна не толькі таму, што мае надзвычай багатую гістарычную і культурную спадчыну. Беларусь – вялікая краіна і таму, што мае сёння такіх самаахвярных сыноў, мае такіх змагароў за справядлівасць, мае такіх Белых рыцараў…

Уладзімір Хільмановіч

harodniaspring.org

- у навінах

 

Зьвязаныя навіны:

09.09.2020 “На гвалт і катаванні быў загад”. Кіраўнік Праваабарончага цэнтра “Вясна” Алесь Бяляцкі прааналізаваў месяц, які пражыла краіна пасля выбараў

05.08.2020 “Усё гэта мне нагадвае нейкае дэжавю…” Дзевяць гадоў таму быў арыштаваны кіраўнік Праваабарончага цэнтра “Вясна” Алесь Бяляцкі

03.06.2020 Алесь Бяляцкі: Улады паказваюць, што не збіраюцца гуляць па правілах

07.05.2020 Алесь Бяляцкі: У Беларусі асноўны удар накіраваны на блогераў

09.04.2019 Алесь Бяляцкі: Пераслед незалежных СМІ у гэтым годзе толькі ўзмацніўся

21.03.2019 Алесь Бяляцкі: Няма ніякага сумневу, што справа Аюба Ціціева – палітычная

31.05.2018 Алесь Бяляцкі: Перакананы, што лідараў незалежнага прафсаюза не пасадзяць

30.03.2018 Алесь Бяляцкі: Рэпрэсіўныя механізмы працягваюць працаваць

22.03.2018 Алесь Бяляцкі: Улады зрабілі больш жорсткай тактыку рэпрэсій

28.12.2017 Алесь Бяляцкі: Гэта быў няпросты і досыць трывожны год

Іншыя палітычныя вязьні

  • Сяргей Башарымаў
  • Віталь Рымашэўскі
  • Максім Дашук
  • Міхась Субач
  • Кастусь Лукашоў