На беларускай амбасадзе ў Вільні вывесілі банер “Свабоду палітвязням” (фота)

У літоўскай сталіцы прайшла акцыя, прысвечаная гадавіне арышту Алеся Бяляцкага.

У ёй прынялі ўдзел каля 30 чалавек. Акцыя адбылася каля амбасады Беларусі ў Літве.

Удзельнікі акцыі надзелі маскі з партрэтам Алеся Бяляцкага і развярнулі нацыянальныя сцягі. У руках яны трымалі плакаты з надпісамі «Праваабарона – не злачынства», «Вырашайце праблемы, а не саджайце тых, хто пра іх кажа», «Свабоду палітвязням».

Падчас правядзення акцыі невядомыя вывесілі вялізны транспарант прама на сцяне амбасады на вышыні некалькіх метраў. На ім быў намаляваны партрэт Алеся Бяляцкага і надпіс на англійскай мове «Свабоду палітычным зняволеным у Беларусі». Ён быў добра бачны з вокнаў амбасады.

«Плакат застаўся вісець і пасля заканчэння акцыі. Паліцыянты адмовіліся здымаць яго, спаслаўшыся на тое, што ў іх няма адпаведнай тэхнікі», – сказаў сайту charter97.org адзін з удзельнікаў мерапрыемства.

Нагадаем, учора ў цэнтры Вільні быў арганізаваны інфармацыйны пікет: актывісты распавялі пра пераслед Алеся Бяляцкага і іншых грамадскіх і палітычных дзеячаў Беларусі, а ўсе жадаючыя змаглі падпісаць паштоўкі беларускім палітвязням.

Алесь Бяляцкі быў узяты пад варту 4 жніўня 2011 года. Праз некалькі месяцаў суд прызнаў яго вінаватым ва ўтойванні даходаў у асабліва буйным памеры і прыгаварыў да чатырох з паловай гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасці. Падставай для крымінальнага пераследу Бяляцкага стала наяўнасць у яго рахункаў у банках Літвы і Польшчы. Тыя грошы, якія паступалі на іх, выкарыстоўваліся для праваабарончай дзейнасці. Зараз Бяляцкі адбывае пакаранне ў папраўчай калоніі № 2 Бабруйска.

- у навінах

 

Зьвязаныя навіны:

09.09.2020 “На гвалт і катаванні быў загад”. Кіраўнік Праваабарончага цэнтра “Вясна” Алесь Бяляцкі прааналізаваў месяц, які пражыла краіна пасля выбараў

05.08.2020 “Усё гэта мне нагадвае нейкае дэжавю…” Дзевяць гадоў таму быў арыштаваны кіраўнік Праваабарончага цэнтра “Вясна” Алесь Бяляцкі

03.06.2020 Алесь Бяляцкі: Улады паказваюць, што не збіраюцца гуляць па правілах

07.05.2020 Алесь Бяляцкі: У Беларусі асноўны удар накіраваны на блогераў

09.04.2019 Алесь Бяляцкі: Пераслед незалежных СМІ у гэтым годзе толькі ўзмацніўся

21.03.2019 Алесь Бяляцкі: Няма ніякага сумневу, што справа Аюба Ціціева – палітычная

31.05.2018 Алесь Бяляцкі: Перакананы, што лідараў незалежнага прафсаюза не пасадзяць

30.03.2018 Алесь Бяляцкі: Рэпрэсіўныя механізмы працягваюць працаваць

22.03.2018 Алесь Бяляцкі: Улады зрабілі больш жорсткай тактыку рэпрэсій

28.12.2017 Алесь Бяляцкі: Гэта быў няпросты і досыць трывожны год

Іншыя палітычныя вязьні

  • Павал Вінаградаў
  • Аляксандар Казакоў
  • Міхаіл Чыгір
  • Алег Волчак
  • Сяргей Гумінскі