Мікалай Статкевіч: Палітвязням у турмах пагражаюць згвалтаваннем

Сталі вядомыя падрабязнасці ліста Мікалая Статкевіча, канфіскаванага пракуратурай. Інфармацыю пра яго сайт charter97.org атрымаў ад крыніц у турме Магілёва, дзе цяпер знаходзіцца палітвязень.

Мікалай Статкевіч у лісце напісаў пра парадкі ў Шклоўскай калоніі, праз якую прайшлі шмат якія актывісты апазіцыі. Ён паведаміў, што ў чатырох з іх “выбівалі” згоду на прашэнне аб памілаванні, пагражаючы згвалтаваць. Палітвязень лічыць, што такім чынам адміністрацыя калоніі імкнулася хутчэй пазбавіцца ад вязняў, якія маглі распавесці пра карупцыю ў турэмнай установе.

Статкевіч таксама згадаў іншыя парушэнні закона, сведкам якіх ён стаў у калоніі. У прыватнасці, ён напісаў, што ва ўсіх вязняў вымагалі прадукты, якія яны атрымлівалі ў перадачах. Каўбаса, шакалад і цыгарэты ішлі начальніку атрада. Людзі былі вымушаныя плаціць “даніну”, бо іначай “немагчыма атрымаць умоўна-датэрміновае вызваленне”.

Пра тое, што ліст палітвязня канфіскаваны і адпраўлены ў пракуратуру, паведаміла яго жонка Марына Адамовіч 16 ліпеня. Яна адзначыла, што не ведае пра змест ліста, але лічыць, што мужу было пра што распавесці.

novychas.info

Іншыя палітычныя вязьні

  • Арцём Брэўс
  • Яўген Сакрэт